Вайна

Зяленскі спадзяецца завяршыць вайну дыпламатычным шляхам ужо ў наступным годзе

Прэзідэнт Украіны таксама адзначыў, што замарожванне лініі фронту на сённяшніх пазіцыях было б «велізарнай саступкай» з боку Украіны, аднак ён гатовы да дыялогу дзеля захавання незалежнасці дзяржавы.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo / Markus Schreiber

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што спыненне баявых дзеянняў з’яўляецца галоўным прыярытэтам для Украіны, і выказаў надзею, што міру ўдасца дасягнуць ужо праз год дзякуючы актыўным дыпламатычным намаганням і перамовам. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу France 2, піша «Украінская праўда».

«Я вельмі спадзяюся (што праз год ва Украіне будзе мір). Мы зробім усё, што зможам. Гэта наш прыярытэт. Мой і маёй каманды. Мая каманда зараз вядзе перамовы. Наш прыярытэт — пакласці канец гэтай вайне».

Прэзідэнт падкрэсліў, што Расія спрабуе падаць свае ўльтыматумы як пошук кампрамісу, адначасова працягваючы атакаваць мірнае насельніцтва і выкарыстоўваць холад як зброю. Зяленскі адзначыў, што чым больш РФ забівае мірных жыхароў, тым далей адсоўваецца перспектыва рэальных дамоўленасцяў.

Зяленскі падкрэсліў, што дыпламатычны шлях не азначае капітуляцыі ці прыняцця расійскіх ультыматумаў. Паводле яго слоў, патрабаванне Масквы аб вывадзе Узброеных сіл Украіны з усяго Данбаса з’яўляецца «чырвонай лініяй».

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што нават «замарожванне» лініі фронту на сённяшніх пазіцыях было б «велізарнай саступкай» з боку Украіны, аднак ён гатовы да дыялогу дзеля захавання незалежнасці дзяржавы.

Зяленскі таксама пракаментаваў ініцыятыву прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона адносна аднаўлення дыялогу з Пуціным. Украінскі лідар лічыць, што размаўляць варта, але «з вылучэннем умоў», паколькі пакуль ціск на РФ недастатковы, і Пуцін выкарыстоўвае перамовы толькі для прыніжэння Еўропы.

Таксама ў інтэрв’ю прэзідэнт Украіны заявіў, што за чатыры гады поўнамаштабнай вайны загінулі 55 тысяч украінскіх вайскоўцаў, пры гэтым значная колькасць абаронцаў лічыцца зніклымі без вестак. Год таму Зяленскі паведамляў пра больш як 46 тысяч загінулых.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я асасін, бл*!» Эксперт-юрыст з СТБ неадэкватна паводзіў сябе на Зыбіцкай. Відэа сабрала мільёны праглядаў — хто ён12

«Я асасін, бл*!» Эксперт-юрыст з СТБ неадэкватна паводзіў сябе на Зыбіцкай. Відэа сабрала мільёны праглядаў — хто ён

Усе навіны →
Усе навіны

Чэргі да расійскіх аўтазаправак ужо бачаць і з космасу6

У Беларусі знікаюць уюны. Прычын адразу тры3

У патрыярха Кірыла з'явіўся новы абаронца ў Еўропе6

«Знайшліся продкі, пра якіх не ведалі нават бацькі». Беларуска шукала польскія карані і вывучыла гісторыю сям’і2

На Сіцыліі прачнуўся самы высокі вулкан Еўропы

Што за расійскія блогеры, якім падзякаваў Сібіга, і што за кампанія супраць «Алабугі»3

У Беларусь завезлі прадукт па цане ў 100 разоў большай за звычайную3

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры6

«Белавія» запусціла адзіныя квіткі з «Аэрафлотам»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я асасін, бл*!» Эксперт-юрыст з СТБ неадэкватна паводзіў сябе на Зыбіцкай. Відэа сабрала мільёны праглядаў — хто ён12

«Я асасін, бл*!» Эксперт-юрыст з СТБ неадэкватна паводзіў сябе на Зыбіцкай. Відэа сабрала мільёны праглядаў — хто ён

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць