Аўто55

Да канца ліпеня паркоўка ў дварах каля мінскага вакзала стане платнай

У канцы ліпеня ў дварах жылых дамоў каля чыгуначнага вакзала апрабуюць сістэму, якая аўтаматычна распазнае нумары аўтамабіляў і выстаўляе рахунак за паркоўку іх уладальнікам. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» распавёў намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Аляксандр Юхімук.

З яго слоў, у квартале, размешчаным у межах вуліц Ленінградскай і Кірава, ужо ўсталявалі некалькі камер. Яны будуць распазнаваць нумары аўтамабіляў, якія заязжаюць у двор. Калі машына належыць жыхару дома, паркоўка будзе бясплатная. Па жаданні пражываючых тут гараджан можна будзе ўнесці ў спецыяльную базу на абмежаваны час нумары аўтамабіляў іх гасцей. Плануецца, што зрабіць гэта яны змогуць праз спецыяльны мабільны дадатак або сайт.

Натуральна, бясплатна тут змогуць спыняцца аўтамабілі хуткай дапамогі, міліцыі, МНС і іншы спецтранспарт. А вось тым, хто не пражывае ў бліжэйшых дамах, прыйдзецца расстацца з немаленькай сумай. Пакуль яна дакладна не вызначаная, але плануецца, што гадзіна паркоўкі ў двары «Брамы Мінска» абыдзецца ў суму ад 2 да 5 рублёў. Пра спосабы разліку аўтамабілісты змогуць даведацца проста на паркоўках — там усталююць інфармацыйныя знакі, на якіх будуць пазначаныя тарыфы і спосабы аплаты. Напрыклад, уладальнікі змогуць разлічыцца праз спецыяльны мабільны дадатак, які ўжо распрацаваны. Калі ж уладальнік аўтамабіля адмовіцца гэта рабіць, то на яго адрас дашлюць паведамленне з патрабаваннем аплаціць паркоўку.

У суседнім двары, у межах вуліц Ульянаўскай, Свярдлова і Кірава, стаянка таксама стане платнай. Аднак там кантраляваць працэс будуць работнікі парковак. Падобная практыка ўжо прымяняецца на бульвары Мулявіна. Выявіўшы чужую машыну, яны кладуць пад дворнікі чырвоныя ўлёткі, якія інфармуюць аб тым, што чалавек заехаў пад знак. Калі выяўляецца факт паркоўкі старонняга транспарту на дваровай тэрыторыі, работнік абавязаны яго зафіксаваць: зрабіць фота з 3-4 пунктаў з GPS-каардынатамі, каб была прывязка да мясцовасці. Гэтыя даныя збіраюцца, аналізуюцца на працягу месяца, удакладняецца, ці сапраўды гэтая машына не належыць нікому з жыхароў. Калі высвятляецца, што транспарт старонні, то звесткі адпраўляюцца ў ДАІ.

Як паведамілі ў ДУ «Паркоўкі сталіцы», тую сістэму, якая сябе лепш зарэкамендуе, у будучыні выкарыстаюць у праблемных дварах і на праезных частках па ўсім горадзе. Напрыклад, адну з іх таксама плануюць выкарыстоўваць і на вуліцы Варанянскага.

Асноўная мэта такіх платных стаянак — разгрузіць ад аўтамабіляў праблемныя двары і вуліцы Мінска, палепшыць экалагічную абстаноўку ў горадзе.

Каментары5

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць