Навука і тэхналогіі99

Магчымасць сцерці ўспаміны можа з'явіцца зусім хутка

Нейрабіёлагі нядаўна выявілі, што пры фарміраванні розных тыпаў памяці хоць выкарыстоўваюцца адны і тыя ж нейроны, але пры гэтым у іх адбываюцца зусім розныя працэсы. Дадзенае адкрыццё можа прывесці да распрацоўкі новых і больш эфектыўных метадаў лячэння негатыўных псіхалагічных станаў накшталт трывогі і посттраўматычнага стрэсавага разладу, піша Hi-News. 

Для праверкі гіпотэзы, якая тлумачыць, чаму ўспаміны пра дрэнныя падзеі могуць выклікаць стан трывогі, група навукоўцаў з медыцынскага цэнтра Калумбійскага універсітэта, а таксама Універсітэта Макгіл правялі аналіз нейронаў малюска аплізі (Aplysia).

Як вядома, памяць захоўваецца ў нейронах. А доўгачасовай яна становіцца дзякуючы своеасаблівым хімічным «мастам», сінапсам, якія аб'ядноўваюць нейроны ў групы. Памяць пра падзеі, якія прыносяць шкоду арганізму (напрыклад, дотык да гарачай паверхні або перажыванне гвалту) кадуецца ў асацыятыўную памяць, пры гэтым сувязі паміж нейронамі узмацняюцца.

Аднак назапашаны досвед не заўсёды шаблонны. Напрыклад, гатуючы ежу і пачуўшы нечаканы званок у дзверы, можна дакрануцца да гарачай пліты. Або пачуўшы брэх сабакі паблізу, адчуць, што на вас нападаюць, хоць гэта не так. І ўсё ж, выпадкова ці не вы дакрануліся да пліты або адчулі страх нападу, нейроны запісваюць гэтую інфармацыю. І часам гэтая «выпадковая» памяць можа ствараць сур'ёзныя праблемы, выступаючы ў якасці трыгера стану трывогі, якая нярэдка толькі пагаршае агульны псіхалагічны стан і не дазваляе справіцца ўжо з рэальнай праблемай. 

«Вось прыклад, які я люблю прыводзіць. Дапусцім, вы ідзяце праз крымінальны раён, вырашылі зрэзаць шлях праз цёмную алею, і тут вас рабуюць. Побач з тым месцам, дзе вы апынуліся, вы ўбачылі паштовую скрыню. Усё. У вашай памяці гэта застанецца назаўсёды. Не, не толькі само рабаванне. Але і паштовая скрыня. Зараз, калі вы будзеце знаходзіцца побач з паштовымі скрынямі, вы можаце адчуваць вельмі моцны псіхалагічны дыскамфорт», — тлумачыць даследчык Самуэль Шачэр.

Трывога, якая выклікаецца выпадковым успамінам пра паштовую скрыню, можа пераследваць і перашкаджаць чалавеку ўсё жыццё. Цалкам бяскрыўдны аб'ект гарадской інфраструктуры будзе запускаць бескантрольную стрэсавую сітуацыю, пры гэтым, зразумела, не прапаноўваючы спосабу пазбегнуць магчымасці быць абрабаваным ў будучыні.

Навукоўцы ўзялі пару рэцэптарных нейронаў і злучылі іх з адным маторным нейронам (чырвоны на малюнку ніжэй).

Адзін з рэцэптарных нейронаў атрымаў стымуляцыю такім чынам, каб пачаўся працэс фарміравання моцнай асацыятыўнай памяці. Іншы нейрон стымулявалі так, каб выклікаць выпадковую, неасацыятыўную памяць. Даследнікі выявілі, што ўзровень сілы злучэння сінаптычных кантактаў быў вынікам вытворчасці двух розных тыпаў бялкоў, якія завуцца кіназамі.

Выбарчае блакаванне ўсяго толькі адной з гэтых кіназаў не дазволіла перайсці сігналу ад сінапса да нейрона, што фактычна сцерла з існавання пэўны тып памяці.

Паўторымся, што гаворка ідзе пра нейронныя і сінаптычныя сувязі малюска аплізіі. А што ж з чалавекам? Аказваецца, пазваночныя валодаюць вельмі падобнымі кіназамі, якiя прымаюць удзел у фарміраванні памяці. Зразумела, ніхто не кажа, што ўжо заўтра ў аптэцы можна будзе набыць сродкі, якія дазваляюць блакаваць траўматычныя ўспаміны, аднак даследчыкі змаглі адчыніць дзверы, якія доўгі час лічыліся намёртва замкнёнымі.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны2

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю15

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі1

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

Мост цераз чыгунку між Калеснікава і Ціміразева ў Мінску ўзводзяць дзень і ноч

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны2

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць