Эканоміка1414

БелАЭС запрацуе на поўную магутнасць летам 2020 года

Усю Беларускую атамную электрастанцыю плануецца ўвесці ў строй летам 2020 года. Аб гэтым сёння на сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў генеральны дырэктар Дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі «Росатам» Аляксей Ліхачоў, перадае карэспандэнт БелТА.

«Мы ўчора працавалі ўвесь дзень на станцыі, абмеркавалі стан спраў. Гатовыя далажыць падрабязна, — сказаў Аляксей Ліхачоў. — Мы зыходзім з абавязацельстваў «Росатама» ўсю станцыю ўвесці ў строй летам 2020 года».

Гендырэктар «Росатама» падзякаваў беларускаму боку за пастаянную ўвагу да будаўніцтва БелАЭС. «Мы гэта адчуваем, адчуваюць і нашы будаўнікі, якія працуюць тут, у Беларусі», - сказаў ён.

Аляксей Ліхачоў нагадаў пра размову кіраўніка беларускай дзяржавы з прэзідэнтам Расіі ў канцы мая 2012 года, калі стартаваў праект. «Вы тады сказалі, што задача - пабудаваць самую бяспечную, самую сучасную станцыю ў Еўропе. І «Росатам» дзейнічае, зыходзячы з гэтай вашай устаноўкі. Сапраўды, гэта новае пакаленне па бяспецы (3+). У свеце такіх аналагаў няма», - заявіў Аляксей Ліхачоў.

Беларуская АЭС узводзіцца за кошт крэдыту Расіі, для яе будаўніцтва выбраны праект АЭС-2006 - тыпавы расійскі праект атамнай станцыі новага пакалення з выкарыстаннем вода-вадзянога энергетычнага рэактара ВВЭР-1200. Першая пастаўка ядзернага паліва на БелАЭС чакаецца ў канцы 2018 года. Увод у эксплуатацыю першага энергаблока запланаваны на 2019 г., другога - на 2020-ы.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы2

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарка літоўскіх лібералаў: Пераезд Ціханоўскай у Польшчу — страта для Літвы10

Беларус вядзе канал пра будаўніцтва і рамонт. У яго ўжо больш за мільён падпісчыкаў4

У Мінску на пешаходным пераходзе збілі жанчыну і 12‑гадовую дачку 8

Затрымалі 19‑гадовага пінчука за «рэабілітацыю нацызму»12

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы2

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць