Эканоміка

Бюджэт пражытачнага мінімуму вырасце на 7,5% да 197,57 рубля

У Беларусі бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) у цэнах чэрвеня бягучага года ў разліку на месяц складзе з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2017 года Br197,57. Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 24 ліпеня 2017 года №32, паведамілі БЕЛТА ў профільным ведамстве.

Новы БПМ павысіўся на 7,5% у параўнанні з нарматывам, дзейным з 1 мая па 31 ліпеня гэтага года (Br183,82). Гэта абумоўлена ростам цэн на плодаагароднінную прадукцыю новага ўраджаю і значнай удзельнай вагой дадзенага артыкула расходаў у прадуктах харчавання.

У сувязі са змяненнем БПМ з 1 жніўня 2017 года павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі; надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты асобам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; дапамогі па догляду за інвалідам I групы альбо за чалавекам, які дасягнуў 80-гадовага ўзросту; а таксама дзяжрдапамогі на дзяцей: пры нараджэнні першага дзіцяці — 10 БПМ, другога і наступных дзяцей — 14 БПМ; па догляду за дзіцем-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў — 1 БПМ; на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў — 0,5 БПМ; на дзяцей, старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў (0,5 БПМ, 0,7 БПМ), на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфікаваных вірусам імунадэфіцыту чалавека (0,7 БПМ).

У адпаведнасці з пастановай Мінпрацы і сацабароны з жніўня па кастрычнік гэтага года БПМ працаздольнага насельніцтва складае Br218,87 (з 1 мая па 31 ліпеня — Br204,35); пенсіянераў — Br151,98 (цяпер — Br141,50); студэнтаў — Br192,79 (Br178,66); дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — Br125,87 (Br119,55); дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — Br174,9 (Br163,83); дзяцей ва ўзросце ад шасці да васемнаццаці гадоў — Br215,5 (Br201,05).

Каментары

Цяпер чытаюць

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая52

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Усе навіны →
Усе навіны

Былога кіраўніка БРСМ з Іўя кінулі ў СІЗА па палітычным артыкуле і залічылі ў тэрарысты5

Украінец будзе змагацца за «шлем памяці» на Алімпіядзе. Хто на ім — поўны спіс8

81‑гадовы пенсіянер баяўся крадзяжоў і добра хаваў свае грошы, але лёгка аддаў іх махлярам2

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА10

Украіна пачала планаваць правядзенне выбараў прэзідэнта. Яны могуць прайсці да 15 мая4

Дзесяць чалавек загінулі ў выніку стральбы ў школе на захадзе Канады, 27 атрымалі раненні2

У ДТЗ у Лёзненскім раёне загінуў 24‑гадовы кіроўца

Трагедыя ў Харкаўскай вобласці: расійскі дрон забіў у доме траіх малых дзяцей3

Netflix прэзентаваў новы серыял — галоўная тайна ў ім звязаная з Беларуссю5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая52

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць