Свет

Кіраўнік МЗС Літвы: Абмеркаванне палітыкі ў дачыненні Мінска не азначае яе перагляду

Міністр замежных спраў Кястуціс Будрыс заявіў, што дыскусіі, якія ўзнікаюць адносна палітыкі краіны ў дачыненні да Мінска, не азначаюць яе перагляду або намеру тэрмінова змяняць курс, піша LRT.

Кястуціс Будрыс. Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis

Паводле яго слоў, сам факт абмеркавання не варта трактаваць як сумнеў у правільнасці дзеючай лініі. Будрыс адзначыў, што такія дыскусіі неабходныя для ацэнкі таго, наколькі праводзіманая палітыка адпавядае пастаўленым мэтам.

«Мне здаецца, што, скажам, няправільна інтэрпрэтуецца тое, што калі мы нешта абмяркоўваем, гэта азначае, што мы ставім пад сумнеў бягучую палітыку і таму мяркуем, што яна будзе неадкладна перагледжана. Не, трэба праверыць, ці сапраўды тое, што мы робім, правільна», — заявіў міністр у апублікаваным у сераду інтэрв’ю парталу Lrytas.

Такім чынам Будрыс пракаментаваў пачашчаныя заявы прадстаўнікоў кіруючай кааліцыі пра магчымасць аднаўлення дыялогу з Мінскам.

Старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы Міндаўгас Сінкявічус раней дапускаў магчымасць сустрэчы на ўзроўні намеснікаў міністраў, падкрэсліўшы, што Вільня павінна шлічваць дзеянні партнёраў — Еўрапейскага саюза і Злучаных Штатаў.

З іншага боку, ён лічыць, што вярнуцца да абмеркавання палітычнага дыялогу з Мінскам можна будзе толькі пасля таго, як ЕС працягне санкцыі ў дачыненні да Беларусі.

Будрыс заявіў, што падтрымлівае дыскусіі пра палітыку санкцый, якія ўзнікаюць, і запэўніў, што ў яго ёсць «куча аргументаў» на карысць таго, што гэта адзін з самых эфектыўных эканамічных і палітычных інструментаў.

«Калі хтосьці лічыць, што санкцыі не працуюць, давайце абмяркуем, ці не няправільна выбрана сфера іх прымянення або, скажам, іх укараненне не працуе, бо і тут ёсць частка праблем. Абход санкцый — гэта вялікая тэма, і сітуацыя з нашымі перавозчыкамі паказала, што і тут у нас, верагодна, ёсць не адзін шэры момант», — сказаў Будрыс.

Паводле слоў міністра, дыскусіі пра дасягнутыя вынікі і карысць санкцый могуць працягвацца, але нельга сцвярджаць, што яны не прынеслі жаданых вынікаў, пакуль не вычарпаны ўсе рэсурсы.

«Да таго часу, пакуль мы не вычарпаем усе рэсурсы як у дачыненні да Расіі, так і ў дачыненні да Беларусі ў палітыцы санкцый, імкнучыся змяніць іх паводзіны, я не згодны з тым, што ў дадзенай сітуацыі санкцыі з’яўляюцца неэфектыўным сродкам, бо мы яшчэ не пераканаліся ў гэтым, — сказаў ён. — Мы павінны рэалізаваць пакет санкцый у поўным аб’ёме. У Амерыкі ёсць рэзервы, у Еўропы ёсць рэзервы. І мы яшчэ павінны дзейнічаць. У гэтым пытанні няма ніякіх зменаў у палітыцы і пазіцыі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць