Здарэнні44

Смяротнае ДТЗ у Бабруйску: легкавік сутыкнуўся з грузавым цягніком

Дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным зыходам адбылося ў Бабруйску пры сутыкненні легкавога аўтамабіля Audi 80 і грузавога цягніка, піша БелТА.

Тут і ніжэй фота: vk.com/podslushano_bobruisk

ДТЗ адбылося сёння прыкладна ў 3.50 на чыгуначным пераездзе на вуліцы 50 гадоў ВЛКСМ. Аўтамабіль пад кіраваннем мужчыны 1992 года нараджэння рухаўся з боку мікрараёна Усходні ў кірунку вул. Ракасоўскага і сутыкнуўся з грузавым саставам. Машына выехала на пераезд у момант, калі па ім ужо ішоў цягнік. У выніку ўдару кіроўца Audi загінуў на месцы.

Адзначаецца, што пераезд не абсталяваны светлавой і гукавой сігналізацыяй, праезная частка была мокрай пасля дажджу. Машыніст пасля растлумачыў, што пачуўшы моцны ўдар, прымяніў экстраннае тармажэнне.

Супрацоўнікі МНС дэблакавалі цела загінулага. Праверку па факце ДТЗ праводзяць следчыя органы.

Чыгуначная ветка, якая перасякае вул. 50 гадоў ВЛКСМ, з'яўляецца прамысловай. Рух цягнікоў праз гэты пераезд носіць эпізадычны характар.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club2

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем20

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгіналу «Кашмару на вуліцы Вязаў» і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм

Габелен з Баё прывезлі ў Вялікабрытанію ўпершыню амаль за тысячу гадоў3

У 38 гадоў памёр суддзя Роб Дыперынк. Раней ФІФА адхіліла яго ад чэмпіянату свету з-за абвінавачванняў у дамагальніцтвах2

ЗША нанеслі некалькі ўдараў па Іране1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club2

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць