Усяго патроху66

Баксёр Уладзімір Клічко завяршыў кар'еру

Знакаміты ўкраінскі 41-гадовы баксёр Уладзімір Клічко завяршыў прафесійную кар'еру. Аб гэтым рашэнні ён паведаміў на сваім канале ў YouTube.

- 27 гадоў таму я зрабіў выбар. Абраў прафесію, якая стала маім жыццём. Я пачаў падарожжа ў спорт. Абраны шлях адкрыў мне свет - у літаральным сэнсе гэтага слова. Мала такіх краін на зямлі, дзе я не бываў. Я вывучыў замежныя мовы, стварыў свой бізнэс і аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.

Я дасягнуў усяго, пра што марыў, і цяпер хачу пачаць маю другую кар'еру пасля спорту. Я ніколі не думаў, што ў мяне будзе такая доўгая і неверагодна паспяховая кар'ера ў боксе, — сказаў Клічко.

Баксёр заявіў, што зараз засяродзіцца на развіцці свайго брэнда і заклікаў заўзятараў далучацца і дзяліцца ідэямі.

За 21 год на прафесійным рынгу Уладзімір Клічко правёў 69 баёў - 64 перамогі (53 накаўтам) і 5 паразаў.

Быў чэмпіёнам свету па версіях Сусветнай баксёрскай арганізацыі (WBO, 2000-2003, 2008-2015), Міжнароднай баксёрскай федэрацыі (IBF, 2006-2015), Сусветнай баксёрскай асацыяцыі (WBA, 2011-2015) у суперцяжкай вазе.

Алімпійскі чэмпіён 1996 года.

Уладзімір Клічко — брат Віталя Клічко, таксама знакамітага баксёра і палітыка, які цяпер з'яўляецца мэрам Кіева.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы7

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі на набярэжнай расцвілі магноліі, якія збіралі па ўсёй Беларусі ФОТАФАКТ1

Аляксандр Надсан першы раз прыехаў у Беларусь пасля сарака гадоў эміграцыі. Мінская моладзь нечакана знайшла ў ім тое, чаго не бачыла ў сваіх бацьках7

Баксёр Ян Хелін, які выступаў за Бельгію, пераедзе ў Беларусь2

У Чэхіі турысты гулялі па гарах і знайшлі скрынку з золатам амаль на паўмільёна еўра3

«Відаць, што апоры развальваюцца». Стан аднаго з мінскіх мастоў цераз Свіслач выклікае трывогу1

«Перамогу «Цісы» ўспрымаю пазітыўна, але ёсць асцярогі». Беларусы, якія жывуць у Венгрыі, расказалі пра выбары і змену ўрада6

На Гомельшчыне паставяць аглядную вышку з відам на Чарнобыльскую АЭС2

У Браславе адмянілі фестываль з амаль 60‑гадовай гісторыяй3

Mak.by не сам прыдумаў замену «амерыкана», а купіў ужо гатовы брэнд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы7

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць