На папулярнай пляцоўцы другаснага рынку абсталявання для майнінгу з'явілася незвычайная прапанова, якая характарызуе сітуацыю з працэсам здабычы крыптавалют у цэлым: за 5,5 мільёна расійскіх рублёў (каля $90 тысяч у эківаленце) прадаецца гігаферма на 720 відэакарт з хэшрэйтам ў 7,2 гігахэша, паведамляе hi-tech.mail.ru.
Аб'ява паведамляе, што ў Новасібірску ў буйным бізнэсе па майнінгу асноўны інвестар «адбіў» абсталяванне і зараз прадае яго з дысконтам больш за 50%. Усяго гігаферма налічвала 20 шахт (200 ферм), на сёння засталося 12 шахт (120 ферм).


Біткойн — гэта новае пакаленне валюты. Дэцэнтралізаваная і сеткавая валюта біткойн была створаная і працуе толькі ў інтэрнэце. Ніхто не кантралюе яе, эмісія валюты адбываецца пры дапамозе працы мільёнаў камп'ютараў па ўсім свеце з выкарыстаннем праграмы для вылічэння матэматычных алгарытмаў.
Чытайце таксама: У дэкрэт аб беларускім ПВТ прапануюць дадаць палажэнні пра токены. У сувязі з гэтым — топ-5 фактаў пра біткойны
Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек
Каментары