Свет33

Грузіны і асеціны — добрыя суседзі насуперак вайне

Асецін, які п’е за грузінскага прэзыдэнта, — такая карціна можа трохі зьдзівіць іншаземца, які за апошнія тыдні чуў шмат заяваў пра генацыд асецін з боку рэжыму Саакашвілі і пра этнічныя чысткі ў грузінскіх сёлах Паўднёвай Асеціі.

На тэрыторыі Паўднёвай Асеціі — сьмерць, разбурэньні, узаемныя абвінавачваньні грузін і асецін у этнічных чыстках і генацыдзе. Грузіны і асеціны здаюцца цяпер вечнымі і зацятымі ворагамі. Аднак на астатняй тэрыторыі Грузіі прадстаўнікі гэтых двух народаў жывуць поруч цалкам мірна.

Сяло Арашперані месьціцца за 300 км ад Цхінвалі, у паўднёва‑ўсходнім кутку Грузіі, дзе кампактна жывуць асеціны.

За сьвяточным сталом у адным з дамоў сабраліся суседзі: некалькі асецін, двох грузін, азэрбайджанка, адзін напаўасецін‑напаўрасеец. Шафёр Леа, асецін, падымае чарговы, даволі нечаканы тост: «За Саакашвілі!»

«Гамарджос Саакашвілі!» — дадае Леа для грузінскіх сяброў.

Асецін, які п’е за грузінскага прэзыдэнта, — такая карціна можа трохі зьдзівіць іншаземца, які за апошнія тыдні чуў шмат заяваў пра генацыд асецін з боку рэжыму Саакашвілі і пра этнічныя чысткі ў грузінскіх сёлах Паўднёвай Асеціі.

Але Леа тлумачыць, што ён удзячны цяперашняй уладзе за той спакой, які, нягледзячы на канфлікт, пануе ў Арашперані і ваколіцах.

Пажылы сусед Леа, Іван, таксама асецін, дадае, што зусім без эксцэсаў усё ж не абыходзіцца.

«Бывае тут, некаторыя ўсякія выбрыкі сабе дазваляюць, — кажа Іван. — Пытаюць, маўляў, асеціны, вы чаго яшчэ тут».

Але такіх, як адразу ж запэўніваюць Іванавы суседзі, няшмат. Да таго ж ёсьць паліцыя — канстэблі, грузіны па нацыянальнасьці, рэгулярна аб’яжджаюць сяло, распытваюць, ці ўсё ў парадку, ці ня крыўдзіць хто.

«Ніхто не бяжыць»

Для грузінскіх уладаў спакой «сваіх» асецін — гэта палітычнае пытаньне, і яны ўсяляк дэманструюць асаблівую да яго ўвагу. Два гады таму, напрыклад, прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі асабіста прыяжджаў у Арашперані на адкрыцьцё адрамантаванай асецінска‑грузінскай школы.

Тут, удалечыні ад Паўднёвай Асеціі, разьмешчана некалькі асецінскіх сёлаў: Арашперані, Болкві і іншыя. Дакладней, яны былі пераважна асецінскія да 1990‑х гг.

Пасьля многія зьехалі — нехта баяўся магчымага ўціску з боку грузін, нехта проста бег ад разрухі і нішчымніцы постсавецкай глухой правінцыі.

«Цяпер ніхто не бяжыць», — запэўнівае Нона, мясцовая асецінка. Нона працуе ў Маскве, а з пачаткам вайны прымчала ў Арашперані, бо вельмі хвалявалася за дзяцей і пляменьнікаў, якія адпачывалі ў бабулі. Асьцярогі апынуліся марнымі.

«У мяне два сыны, яны — грузіны. Я сама — асецінка, — тлумачыць Нона. — У нас немагчыма, каб грузіны і асеціны тут ваявалі. У нас няма тут вайны».

Мама Ноны, Назіко, называе сябе азэрбайджанкай, але пры гэтым напалову — грузінка. Нона, маючы такую маму‑азэрбайджанку, лічыць сябе па бацьку асецінкай, сваіх дзяцей жа — па іхнім бацьку — грузінамі. Пляменьнікі Ноны, унукі Назіко, — асеціны. Цалкам звычайная для Грузіі карціна.

«Ваяваць нельга»

Нона запэўнівае, што звадаў з тае нагоды, чыя праўда ў цяперашнім канфлікце, у асецін і грузін сяла Арашперані не ўзьнікае.

«Мы не спрачаемся. Таму што мы ўжо прывыклі так жыць. Мы ня хочам гэтага ўсяго», — кажа Нона пра далёкае ад Арашперані кровапраліцьце.

З блытаных тлумачэньняў Ноны і суседзяў вынікае, што людзі, з аднаго боку, стараюцца адцурацца ад таго, што робяць палітыкі, а зь іншага — проста не закранаць адно аднаго рэзкімі развагамі на болесную тэму. Хоць меркаваньні ў іх, як прызнае Назіко, разыходзяцца.

«Вядома, цяпер, калі была вайна, адным радасна было, іншым — крыўдна», — разважае пажылая азэрбайджанка пра сваіх суседзяў і сяброў, грузін і асецін.

Але ў адным і галоўным, як кажа грузін Руслан, усе — ці амаль усе жыхары Арашперані згодныя.

«Усе кажуць, што так не павінна быць, — адказвае Руслан на пытаньне, што ў сяле кажуць пра вайну. — Людзі ўсё ж. Ваяваць нельга. Разам трэба быць. І ўсё».

Гэтае простае правіла ў глухім кутку Алазанскай даліны, дзе жывуць і асеціны, і грузіны, выконваецца цалкам пасьпяхова.

Паводле зьвестак перапісу 2002 г., у Грузіі за межамі Паўднёвай Асеціі жывуць прыкладна 38 тыс. асецін.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе11

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Манахіня выратавала ў моры трох каляжанак, але сама выратавацца не здолела1

Год ціхай барацьбы. Як пачуваецца Тадэвуш Кандрусевіч, які ўжо больш за год праходзіць хіміятэрапію

«Адпілавала адзін блін ад бервяна і зразумела: гэта маё». 23‑гадовая майстарка лесу з Вілейкі пра валку дрэў і працу ў лясніцтве1

Аэрапорты Масквы спынілі працу пасля налёту беспілотнікаў1

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»94

Галоўную медсястру Цэнтральнай раённай паліклінікі Баранавічаў асудзілі за палітыку і выкінулі з працы8

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе11

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць