Меркаванні1717

У чым інтэрпрэтацыя, спадар Калякін?

На пасяджэньні Палітрады АДС у нядзелю сярод іншых тэмаў абмяркоўваліся словы лідэра Партыі камуністаў Беларускай Сяргея Калякіна ў інтэрвію НН.

На пасяджэньні Палітрады АДС у нядзелю сярод іншых тэмаў абмяркоўваліся словы лідэра Партыі камуністаў Беларускай Сяргея Калякіна ў інтэрвію НН.

Нагадаем, што палітык ухваліў прызнаньне Расеяй незалежнасьці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі: «Абхазія і Асеція нічым ня горшыя за косаўскіх альбанцаў. Калі ўвесь сьвет прызнаў незалежнасьць Косава, то чаму ня можа зрабіць гэта ў дачыненьне да гэтых дзяржаў? Народы Абхазіі і Паўднёвай Асеціі выказалі волю жыць у незалежных дзяржавах. Што тут можа быць кепскага? Прызнаньне незалежнасьці ня толькі магчымае, але і неабходнае. Беларусь таксама павінна прызнаць волю гэтых народаў». Ён таксама заявіў, што «Ні для кога не сакрэт, што і наша краіна набыла незалежнасьць таксама досыць дзіўным чынам, калі тры чалавекі ў Белавескай пушчы падпісалі дамову аб развале СССР. Міжнародная супольнасьць тады хуценька прызнала Беларусь як асобную дзяржаву. Таму, думаю, падобнае можа паўтарыцца і зараз».

Як перадае «Хартыя-97», з ініцыятывай асудзіць дадзеныя заявы лідэра камуністаў выступіла Партыя БНФ. А лідэр аргкамітэту па стварэньні партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя Павал Севярынец заявіў аб неабходнасьці выключэньня Калякіна і ягонай партыі з складу Дэмакратычных сілаў. Аднак Калякін сказаў, што ягоныя словы нібы былі няправільна інтэрпрэтаваныя журналістамі, і пытаньне было зьнятым з працы дня.

У чым інтэрпрэтацыя, спадару Калякін? Цытату мы падалі даслоўна, з Вашых словаў, бязь нейкіх аўтарскіх камэнтараў.

Параўнайце з тым, што сп. Калякін у той жа дзень заявіў практычна тое самае ў тых самых словах у інтэрвію «Нямецкай хвалі»: «...Россия последовательно поступает, признав волю народов на независимость. Я считаю, что это вполне адекватный шаг, и другие страны тоже признают независимость этих территорий, а какие-то страны не признают. ... Я считаю, что Беларусь должна признать независимость Абхазии и Южной Осетии».

Натуральна, чытачы і нават палітычныя саюзьнікі адчыталі гэтыя заявы як спробы спадабацца Маскве. Усё мае сваю цану.

Каментары17

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць