Вайна22

Пяскоў звінаваціў Зяленскага ў падбухторванні з-за слоў пра Беларусь

Прадстаўнік Крамля адрэагаваў на словы прэзідэнта Украіны пра тое, што Расія нібыта можа атакаваць Украіну або адну з краін НАТА з тэрыторыі Беларусі.

Фота: Contributor / Getty Images

«Не думаем, што падобныя заявы заслугоўваюць нейкіх каментароў. Беларусь — гэта наш саюзнік, у нас ёсць Саюзная дзяржава з Беларуссю. Але гэта суверэнная дзяржава. Таму падобныя заявы — не што іншае, як спроба далейшага падбухторвання ў плане працягу вайны і нагнятання напружанасці», — падкрэсліў прадстаўнік Крамля.

У пятніцу Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расія спрабуе глыбей уцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны і разглядае планы аперацый з тэрыторыі Беларусі супраць Украіны або адной з краін НАТА.

«Ведаем, што адбыліся дадатковыя кантакты паміж расіянамі і Аляксандрам Лукашэнкам, мэтай якіх з'яўляецца пераканаць яго далучыцца да новых расійскіх агрэсіўных аперацый. У прыватнасці, Расія разглядае планы аперацый па напрамках на поўдзень і на поўнач з тэрыторыі Беларусі — альбо супраць чарнігаўска-кіеўскага напрамку ва Украіне, альбо супраць адной з краін НАТА — менавіта з тэрыторыі Беларусі. Украіна валодае дэталямі размовы паміж Расіяй і Беларуссю», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Каментары2

  • Джо
    18.05.2026
    Гэтыя крамлёўскія хлуслівыя вусы тое ж самае казалі ў пачатку 2022.
  • Спадар
    18.05.2026
    "пяскоў звінаваціў" --- ўжо гумар.;)

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага47

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага47

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць