Улада33

Польшча павялічыць выдаткі на абарону на $4 мільярды ў год

Польшча павялічвае ваенны бюджэт і вылучае на мадэрнізацыю арміі ў бліжэйшыя 15 гадоў дадатковыя 200 млрд злотых (55 млрд даляраў) для «стрымлівання растучай расійскай агрэсіі». Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на заяву намесніка міністра абароны краіны Томаша Шаткоўскага, якую прыводзіць Reuters.

Reuters

Паводле яго слоў, урад ухваліў адпаведную папраўку, якая дазволіць павялічыць ваенныя выдаткі на бліжэйшыя 15 гадоў і наблізіць іх да 2,5% ад ВУП. Гэта больш, чым пазначаныя на саміце НАТА ў Ньюпарце 2% ВУП. Гэта азначае, тлумачыць Reuters, што да 2032 годзе штогадовыя выдаткі амаль падвояцца і складуць каля 80 млрд злотых.

Заканадаўчая прапанова міністра нацыянальнай абароны Антонія Мацярэвіча, якая была прынятая Радай міністраў, унесеная ў Сейм пры грамадскай падтрымцы гэтай ініцыятывы прэзідэнта, распавёў намеснік міністра абароны выданню Rzeczpospolita.

Па словах Шаткоўскага, яно прадугледжвае павелічэнне выдаткаў на 2,5% ад ВУП у 2030 годзе. «Базавага ўзроўню — 2,1% ад ВУП мы дасягнем ў 2020 годзе, выдаткі будуць паступова павялічвацца на працягу бліжэйшых некалькіх гадоў», — сказаў ён.

У наступным годзе на ўзброеныя сілы будзе выдаткавана на два мільярды злотых больш, чым планавалася. «Агулам гэта прыкладна на чатыры мільярды больш, чым сёлета», — адзначыў ён.

«Мы ацанілі не толькі кошт тэхнічнага абнаўлення, але і выкарыстанне абсталявання, навучанне, запасы і выдаткі на персанал. Гэтыя выдаткі не ўключаюць у сябе выдаткі на ваенную адукацыю, ахову здароўя або інфраструктуру, якія ўключаныя ў іншую частку бюджэтнага прагнозу», — удакладніў намеснік міністра.

Мадэрнізацыя неабходная, бо амаль дзве траціны ўзбраенняў датуецца савецкай эпохай, калі краіна знаходзілася ў Варшаўскім дагаворы. У планах павялічыць асабовы склад сухапутных сіл і закупіць узбраенні, якія адпавядаюць стандартам НАТА. У той жа час фінансаванне флоту скарачаецца, адкладзеная закупка шматфункцыянальных фрэгатаў для ВМС.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу15

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазыры шматдзетная маці два гады даглядала інваліда, а пасля забіла яго2

Міхаіл Гуцэрыеў збіраецца прыйсці ў беларускую сельскую гаспадарку5

На гродзенскіх могілках на Радаўніцу давялося тушыць адну з магіл

Украінцы паведамілі пра знішчэнне 12 афіцэраў ФСБ у Данецку4

«Самараспусціцца?» Арцём Брухан адказвае на крытыку ў бок Каардынацыйнай рады17

Беларусам хочуць абмежаваць колькасць банкаўскіх картак на чалавека1

«Калі ўжо быць — дык быць як маяк!» У Варшаве адбыўся канцэрт Максіма Знака

У анексаваным Крыме беларуса асудзілі за «шпіянаж»1

У Мінску аўто пераехала мужчыну, які ляжаў на дарозе. Ён памёр2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу15

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць