Свет2525

КНДР выпусціла ракету, якая праляцела над Японіяй. Жыхарам рэкамендавалі схавацца ў падвалах

Паўночная Карэя запусціла чарговую ракету, якая гэтым разам праляцела над паўночным японскім востравам Хакайда, а затым упала ў моры, паведамляе ўрад Японіі.

Японская прэса паведамляе, што перад падзеннем ракета развалілася на тры часткі.

Мясцовых жыхароў улады Японі ў сувязі з гэтым папрасілі схавацца «ў падвалах»

У апошні раз паўночнакарэйская ракета праляцела над тэрыторыяй Японіі ў 2009 годзе. Тады Японія, ЗША і Паўднёвая Карэя палічылі гэта выпрабаваннем балістычнай ракеты, аднак Пхеньян сцвярджаў, што гаворка ішла аб ракеце, што дастаўляла ў космас спадарожнік.

Узброеныя сілы Паўднёвай Карэі паведамляюць, што на гэты раз запуск адбыўся незадоўга да шостай раніцы па мясцовым часе з раёна Сунан, каля Пхеньяна. Ракета праляцела 2700 кіламетраў.

Ракета ўпала ў мора за 1180 кіламетраў на ўсход ад мыса Эрыма на Хакайда.

Здарэнне, як адзначылі ў Аб'яднаным камітэце начальнікаў штабоў, «аналізуецца ўладамі ЗША і Паўднёвай Карэі». На здарэнне ўжо адрэагаваў прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ. Ён паабяцаў распачаць «усё неабходнае» для таго, каб абараніць грамадзян Японіі. Пры гэтым галоўны сакратар Кабміна Ёсіхідэ Суга, у сваю чаргу, адазваўся пра інцыдэнт як пра «беспрэцэдэнтную, сур'ёзную пагрозу». Японія, паводле яго слоў, распачне ў адказ «адпаведныя крокі». Пазней прадстаўнікі Японіі выказалі КНДР пратэст, запатрабаваўшы ў сувязі са здарэннем склікання пасяджэння Рады бяспекі ААН.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў4

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі 19‑гадовага пінчука за «рэабілітацыю нацызму»12

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія30

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў4

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць