Улада2020

Начальнік Генштаба выказаўся пра «Захад-2017»: згадаў «Правы сектар», папракнуў НАТА, паабяцаў вывад расійскіх войскаў

Міністэрства абароны правяло 29 жніўня брыфінг для СМІ і замежнага дыпламатычнага корпуса, на якім намеснік міністра абароны — начальнік Генеральнага штаба Алег Белаконеў выступіў з тлумачэннем пра сумесныя з Расіяй вучэнні «Захад-2017».

Белаконеў будзе кіраваць беларускай групоўкай войскаў. Фармат сустрэчы не прадугледжваў пытанняў з залы, выступаў толькі генерал-маёр.

Фота Сяргея Гудзіліна

Напачатку Белаконеў звярнуў увагу на няпростую ваенна-палітычную сітуацыю ў рэгіёне.

«Каля нашых заходніх межаў створаныя перадавыя цэнтры НАТА, колькасць сіл павялічана з 25 да 40 тысяч. Чатыры тактычныя групы прыведзеныя ў гатоўнасць, у Польшчы размешчаная танкавая брыгада ЗША. Каля 8 тысяч салдат, 72 танкі, 250 баявых машын, 16 гаўбіц, 17 верталётаў. Ідзе засваенне новага тэатра ваенных дзеянняў, колькасць вучэнняў павялічылася ў два разы, а колькасць войскаў павялічылася ў чатыры разы», — сказаў ён. 

Адметнай была заключная фраза апісання НАТАўскіх сіл і менеўраў: «Беларусь не бачыць у гэтым пагрозы нацыянальнай бяспецы і ставіцца адэкватна», — сказаў Белаконеў.

«Але нам няясны ажыятаж у сувязі з вучэннямі Захад-2017. Напрыклад, «Анаконда» была буйнейшым вучэннем з часоў заканчэння халоднай вайны. І ўсе паказчыкі «Анаконды» па колькасці войскаў і тэхнікі перавышаюць вучэнні ў Беларусі ў два разы. Вучэнні не насілі сяброўскі характар: была задзейнічана разведка, вялася адпрацоўка задач наступальнай тэматыкі. Але такога ажыятажу ніхто не ўздымаў», — сказаў ён. 

«Але Беларусь не выказвала папрокаў у агрэсіўнасці, мы ставімся да гэтага, як да элементу падрыхтоўкі войскаў. Чаму адзін бок бачыць у гэтым негатыў, а іншы — не? Неадэкватна рэагаваць на вучэнні не зусім правільна. У паўночнай частцы Ровенскай вобласці «Правы сектар» плануе размясціць атрады з мэтай недапушчэння ўварвання ўзброеных сіл РФ у час «Захаду-2017». Гэта здаецца смешным, мы рэагуем спакойна. Калі нашыя войскі знаходзяцца на вучэннях у Расіі, то ніхто ж не прагназуе міфічную акупацыю расійскіх тэрыторый, як гэта падаецца асобнымі аналітыкамі ў дачыненні Беларусі», — закрануў тэму асноўцых асцярог грамадскасці Белаконеў. 

«Я чытаў аналітыкаў гэтак званых, нібыта мы збіраемся развязаць вайну з усімі суседзямі, а Расія для гэтага стварае наступальную групоўку на нашай тэрыторыі. Нагодай для гэтага стаў адкрыта апублікаваны дзяржзаказ па аб'ёме ваенных перавозак у 4162 вагоны.

Чатыры тысячы вагонаў гэта паўтары мотастралковыя дывізіі. Я б глянуў на таго дзеяча, які вырашыў б здзейсніць акупацыю такімі сіламі.

Ён бы ўвайшоў у кнігу рэкордаў Гінеса як сумасброд і авантурыст», — сказаў генерал-маёр. 

Які будзе план вучэнняў? 

У аснову сюжэта пракладзена «ўзрастанне актыўнасці міжнародных сепаратысцкіх арганізацый, што маюць знешнюю падтрымку». 

Чытайце таксама:

«Вейшнорыя», «Весбарыя» і «Лубенія» нападаюць на Беларусь і Расію — сцэнар вучэнняў «Захад-2017»

Фота Сяргея Гудзіліна

Адметна таксама, што большасць палігонаў, абраных для вучэнняў, знаходзяцца далёка ад межаў краін ЕС. 

Таксама Белаконеў паабяцаў, што пасля вучэнняў уся расійская тэхніка і жывая сіла да 30 верасня пакіне тэрыторыю Беларусі. 

Фота Сяргея Гудзіліна

Каментары20

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў2

Расія плануе серыю ўдараў па Украіне, каб адрэзаць імпарт, вывесці з ладу ГЭС і АЭС1

Няўдалая спроба пакарання смерцю Крысты Пайк. Што адбылося і што будзе далей?2

Мама забітай у Ізраілі беларускі: Прыгажосць ёй не прынесла шчасця5

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г8

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду7

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць