Свет1010

Улады Масквы праводзяць масавую эвакуацыю гараджан

У Маскве праваахоўныя органы праводзяць масавую эвакуацыю людзей з гандлёвых цэнтраў, ВНУ, будынкаў вакзалаў. Эвакуацыя праводзіцца ў сувязі з ананімнымі паведамленнямі аб мініраванні аб'ектаў. Пра гэта паведамляюць расійскія СМІ.

Эвакуацыя праводзіцца на Кіеўскім, Казанскім, Яраслаўскім, Ленінградскім вакзалах, а таксама ў гандлёвых цэнтрах «Афімол Сіці», «Горад», «Шчолкава», «Метраполіс», «Фестываль», «Варшаўскі», ГУМ, «Кажэўнікаў» і іншых. Сярод навучальных устаноў эвакуацыя праводзіцца ў МГІМО, Расійскім эканамічным універсітэце (РЭУ) імя Г. В. Пляханава, МГМУ імя Сечанава. Толькі за сёння паліцыя эвакуявала больш за 10 тысяч чалавек. Меры бяспекі ўзмоцненыя і ў аэрапорце Шарамецьева.

З 10 верасня праваахоўныя органы фіксуюць анамальную колькасць ананімных званкоў аб «мініраванні» ў Паўднёва-Сахалінску, Магадане, Уладзівастоку, Пярмі, Калінінградзе, Краснаярску. Толькі ў Стаўрапалі паліцыя атрымала 42 паведамленні аб «выбухоўцы». Як пішуць расійскія СМІ, званкі «меркавана паступаюць з Украіны».

У большасці выпадкаў той, хто тэлефануе, паведамляе, што выбуховае прыстасаванне закладзенае ў кінатэатры, інстытуце, гандлёвым цэнтры, школе, адміністрацыйным будынку. Кожны раз паліцыя выязджае па адрасе і эвакуюе наведвальнікаў. У агульнай колькасці былі эвакуяваныя ўжо 45 тысяч чалавек.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Усе навіны →
Усе навіны

Узлёт Фараджа абудзіў кельцкія нацыі. Англійскі нацыяналізм пагражае разваліць Злучанае Каралеўства12

Рэдкі расійскі «лятаючы радар» сарваў атаку ўкраінскіх «Фламінга» на завод «Іскандэраў»10

На «Беларусьфільме» сярод бясконцых фільмаў пра вайну нарэшце здымуць навагоднюю камедыю5

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць