Улада2323

Мінабароны: «Расійскія войскі ўжо тут, тры тысячы, іншых не плануецца»

У Міністэрстве абароны прайшоў брыфінг з падвядзеннем вынікаў першага дня вучэнняў «Захад-2017». Вёў яго афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Беларусі палкоўнік Уладзімір Макараў.

Фота Віктара Талочкі, Sputnik.by.

Макараў паўтарыў шмат таго, што ўжо гучала: нагадаў пра сцэнар вучэнняў, колькасць задзейнічаных войскаў і г.д.

Інфармацыйны ўкід Расіі пра перакідванне танкавай арміі ў Беларусь Макараў закрануў пры канцы прамовы.

Паводле яго слоў, узнятыя па трывозе расійскія танкавыя часткі будуць адпрацоўваць праграму вучэнняў на палігонах РФ. Гэта высветлілася пасля кансультацый вайсковых ведамстваў дзвюх краін.

«Яны будуць адпрацоўваць праграму баявых дзеянняў на трох расійскіх палігонах, якія задзейнічаны ў рамках вучэнняў. Ні Беларусі, ні іншым дзяржавам гэта не нясе ніякай небяспекі», — адзначыў Уладзімір Макараў.

На пытанне аб тым, ці плануюцца сумесныя вучэнні з Украінай, ён адказаў: «Адносіны з братэрскім народам застануцца добрыя і будуць развівацца».

Нагадаем, раніцай з'явілася заява Мінабароны Расіі, што падраздзяленні Заходняй вайсковай акругі, якія ўдзельнічаюць у сумесных вучэннях «Захад-2017», былі паднятыя па трывозе і пачалі перакідванне асабістага складу, узбраення, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі на палігоны ў Беларусь.

Макараў двойчы падкрэсліў, што ўсе расійскія войскі ўжо прыбылі і іншых не плануецца: «Тыя тры тысячы вайскоўцаў ужо тут. Уся расійская тэхніка ўжо прыбыла і знаходзіцца на палігонах. Прыбыцця іншай не плануецца. Калі на тэрыторыі Расіі праводзяцца манеўры, то гэта не цягне за сабой перагрупоўванне войскаў у Беларусі». «Усе ўдзельнікі вучэнняў вернуцца ў месцы дыслакацыі, у тым ліку расійскія», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Расія па трывозе падняла танкавую армію для перакідання ў Беларусь

Мінабароны Беларусі абвяргае заяву Мінабароны Расіі пра перакідку расійскай танкавай арміі для ўдзелу ў «Захадзе-2017»

Каментары23

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі беларус на фуры так урэзаўся ў аўтазак, што арыштант унутры страціў прытомнасць

Што рабіць, калі кватэру затапіла?2

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць