Здарэнні55

Пад Ваўкавыскам разбіўся «Форд»: непрышпілены кіроўца загінуў

16 верасня каля 16.20 на аўтадарозе Р99 Баранавічы - Ваўкавыск - Гродна ў вёсцы Янышы Ваўкавыскага раёна адбылася смяротная аўтааварыя, паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці.

Кіроўца 1968 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем «Форд Мандэа» з двума пасажырамі ў салоне, пачаў абгон «Фольксвагена», які рухаўся наперадзе з прычэпам. Падчас манеўру кіроўца «Форда» не вытрымаў бакавы інтэрвал і закрануў прычэп. Машына страціла кіраванне, паляцела ў кювет і перакулілася.

Пасажыры былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, што і зберагло іх ад сур'ёзных траўмаў. Кіроўца ж рамянём не прышпіліўся, з-за чаго пасля ўдару яго часткова выкінула з салона. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы.

Кіроўца - жыхар Ваўкавыскага раёна, за апошнія два гады ён некалькі разоў прыцягваўся да адказнасці за невыкарыстанне рамяня бяспекі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»15

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, як склаўся лёс іранскай жанчыны, якая ў знак пратэсту распранулася ва ўніверсітэцкім дворыку16

Кіроўца, які кіраваў мікрааўтобусам з беларускімі турыстамі ў Грузіі, не меў адпаведных правоў6

Вясной пад Гроднам збіраюцца адкрыць «Стары горад»2

Немаўля на Гомельшчыне назвалі Дабрыня Мікіціч9

Гэтыя краіны публічна падтрымліваюць Інфанціна, а гэтыя — супраць

Расійскі пенсіянер загінуў на вайне. Затое яго сястры-беларусцы пашанцавала — атрымала адну пятую «Лады»

Чаму ў мінскім метро дзверы вагона часта зачыняюцца перад самым носам пасажыраў? Адказвае машыніст2

Лукашэнка заявіў, што злавіў 54‑кілаграмовага сома на Прыпяці. У папярэдняй байцы гэты ж сом важыў 57 кг12

Тры краіны Еўропы рыхтуюць уласны фармат мірных перамоў па Украіне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»15

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць