Свет1414

Дэпутат прапанаваў увесці адказнасць за хатнія роды або дазволіць іх у прыватных медцэнтрах

У Палаце прадстаўнікоў бачаць два варыянты вырашэння пытання хатніх родаў — увесці адказнасць або дазволіць такую практыку прыватным медцэнтрам

«Прымаючы рашэнне нараджаць дома, чалавек бярэ на сябе занадта вялікую адказнасць», — пракаментаваў апошнія выпадкі гібелі дзяцей і жанчыны падчас хатніх родаў дэпутат Анатоль Дашко.

Ён бачыць два варыянты вырашэння праблемы: забараніць хатнія роды — да прыкладу, за гэта можа быць прадугледжана адказнасць, або дазволіць такую практыку прыватным медыцынскім цэнтрам.

«У нас за апошнія некалькі гадоў створаны выдатныя ўмовы. Роды ў хатніх умовах - гэта вельмі небяспечна», — адказаў ён на прапанову дазволіць акушэрскую дапамогу дома.

Нагадаем, што нядаўна адбылася гучная гісторыя, калі ураджэнку Віцебска, якая пасля хатніх родаў страціла дзіця, судзілі за прычыненне дзіцяці смерці па неасцярожнасці і прысудзілі да шасці месяцаў пазбаўлення волі.

А 28 верасня ў бальніцу ў Беразіно даставілі 29-гадовую жанчыну, якая пазней памерла. Дома ў яе былі выяўленыя дзве нованароджаныя дзяўчынкі без прыкмет жыцця.

Міністэрства аховы здароўя агучыла лічбу: у мінулым годзе дома нараджалі 230 жанчын. Пры гэтым пры такіх родах паказчык перынатальнай смяротнасці ў сем разоў вышэйшы, чым пры родах у радзільні.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец3

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец3

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць