Літаратура1818

Нобель па літаратуры атрымаў англічанін японскага паходжання Кадзуа Ісігура

Нобелеўскі камітэт абвесціў імя лаўрэата па літаратуры за 2017 год. Ім стаў 62-гадовы брытанскі пісьменнік японскага паходжання Кадзуа Ісігура.

Ён нарадзіўся ў 1954 годзе ў Нагасакі, аднак з 6-гадовага ўзросту жыў у брытанскім Гілфардзе. У 1978 атрымаў ступені бакалаўра англійскай мовы і філасофіі ў Кенцкім універсітэце.

Найбольш вядомыя раманы Ісігура «Там, дзе ў дымцы ўзгоркі», «Мастак крохкага свету», «Рэшта дня», «Не адпускай мяне», «Калі мы былі сіротамі».

У 1989 за раман «Рэшта дня» Ісігура атрымаў прэстыжную Букераўскую прэмію. Прычым прысуджаная яна была адзінагалосна, што здараецца вельмі рэдка. «Рэшта дня» — гэта маналог старога англійскага дварэцкага на фоне ўздыму фашызму і пачатку вялікай вайны.

У 2010 годзе рэжысёрам Маркам Раманэкам быў экранізаваны раман Ісігура «Не адпускай мяне». У галоўных ралях зняліся Кэры Маліган, Эндру Гарфілд, Кіра Найтлі.

«Не адпускай мяне» — гэта антыўтопія. Аповед ад імя 30-гадовай жанчыны аб яе дзяцінстве ў незвычайнай школе-інтэрнаце. У гэтай кнізе людзі клануюцца для перасадкі органаў. Раман «Не адпускай мяне» часопіс Time назваў у сотні найлепшых англамоўных кніг ХХІ стагоддзя.

Ісігура добра перакладаўся на рускую мову. Па-беларуску выходзіла апавяданне «Сямейная вячэра» ў часопісе «Крыніца» за 1998, а таксама ўрывак з рамана «Не адпускай мяне».

Афіцыйная фармулёўка, за што Ісігура атрымаў прэмію: «Творцу, які ў сваіх надзвычай эмацыйна моцных раманах раскрыў бяздонную рэальнасць пад нашым ілюзорным светаўспрыманнем».

Ісігура — дваццацьвосьмы лаўрэат Нобеля, які піша па-англійску. Папярэдняга брытанскага Нобеля атрымала Дорыс Лесінг у 2007 годзе. Такім чынам, Ісігура стаў дванаццатым брытанцам, хто займеў самую прэстыжную літаратурную ўзнагароду.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць