Навука і тэхналогіі77

Навукоўцы расшыфравалі надпіс на старажытнай мове ўзростам 3200 гадоў

Надпіс на мёртвай лувійскай мове на каменнай пліце, якую знайшлі ў 1878 годзе ў Турцыі, нарэшце расшыфраваны. Пліта датуецца 1200 годам да н. э.

Сам артэфакт праз некаторы час пасля яго знаходкі быў страчаны навукоўцамі, бо яго выкарысталі мясцовыя жыхары для будавання мячэці. Але навукоўцы паспелі зрабіць копію надпісу.

Тэкст на пліце даўжынёй 29 метраў распавядае пра старажытную дзяржаву Міра, якая знаходзілася ў заходняй частцы сучаснай Турцыі. Паведамляецца, у прыватнасці, што войскі гэтае дзяржавы здзяйснялі набегі на Блізкім Усходзе, узялі пад кантроль Трою ды знішчылі Хецкую імперыю.

Частка тэксту прысвечаная шляху да ўлады цара Купантакурунтаса, чый бацька захапіў Трою пасля звяржэння траянскага цара Валмуса, але неўзабаве аднавіў ягонае праўленне ў абмен на лаяльнасць Троі да Міры. Купантакурунтас стаў кіраўніком Міры пасля смерці бацькі. Пасля гэтага ён усё ж захапіў Трою.

Даследчыкі кажуць, што гэтае адкрыццё раскрывае шмат загадак, што датычныя руйнаванню шэрагу гарадоў на Блізкім Усходзе.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»3

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

Са скаладромам і залай бокса. Комплекс «Дынама» на вуліцы Даўмана адкрыюць у маі пасля рэканструкцыі

Маштабная паветраная атака на рэгіёны Расіі за 4 дні да параду. У Чувашыі гарыць завод ВПК7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»3

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць