Грамадства2828

Маці дзяўчынкі, якую суд пакінуў з бацькам і Лушчык: Дачка называе Ілонай Генадзеўнай

Бізнэс-лэдзі Ілона Герашчанка больш за год не распавядала, як складваюцца яе адносіны з дачкой Міланай, якая па рашэнні суда пасля разводу бацькоў жыве з бацькам.

Не так даўно Люцыя Герашчанка ў Дзень маці выклала ў сетку кароткае відэа з дачкой Ілоны. Ілона Герашчанка публічна звярнулася да свайго былога мужа і яго цяперашняй жонкі.

«Я больш за год маўчала на тэму сітуацыі з дачкой, але раз Люцыя Лушчык (Герашчанка) дазволіла сябе публічна выкласці відэа з маёй Мілашай, да якой асабіста яна ніякага дачынення не мае, то я выкажуся, — кажа Ілона. — Я ведаю, як Мілана любіць свайго бацьку. І гэта радуе, бо для дзяўчынкі вельмі важна ведаць, што яе любяць. Па прыкладзе бацькі яна будзе любіць і свайго мужчыну ў будучыні.

Але тое, што ў дзіцяці выхоўваюць крыўду і нянавісць да роднай мамы — траўма, якую, на жаль, ёй давядзецца несці на сабе ў будучыні. Вучыць не любіць свае карані, падтрымліваць агрэсію да мамы, дазваляць выказвацца груба пры ўсім класе, выкідваць падарункі, якія прыносіць мама, адвучаць ад слова «мама» і называць «Ілона Генадзьеўна» — гэта ўсе ўрокі, якія наша дачка атрымлівае сёння.

Не спрабуйце рабіць выгляд, што ўсё ў парадку. Не спрабуйце падавацца паўнавартаснай сям'ёй, калі вам не хапіла сілы і мудрасці наладзіць адносіны з важным для дзіцяці чалавекам. Ды што там, нават на нармальную паважлівую размову сілаў не хапіла.

Верыць, што «Люся» заменіць маму як мінімум наіўна. А як максімум — жорстка ў дачыненні да сваёй роднай і любімай дачкі.

І справа не ў маме. Справа ў Мілане. Ды не вам і не мне, а ёй з гэтым жыць.

Ніякай вобраз ідэальнай сям'і не заменіць тых слёз, якія 9-гадовая дзяўчынка пралівае, варта ёй пачуць, што мама яе любіць і чакае.

Тое, з якой лёгкасцю вы гэта робіце, кажа пра вашу жорсткасць, а ніяк не пра любоў. Вы можаце праяўляць колькі заўгодна клопату. Але клопат — гэта не любоў.

Толькі нарадзіўшы сваё дзіця, разумееш, што толькі ты можаш любіць яго так — бязглузда, беззапаветна, бясконца. І ты, Андрэй, ведаеш пра гэта, як ніхто. Успомні свае пачуцці, калі нарадзілася Мілана. Успомні, як у тваёй душы ўсё змянілася з яе з'яўленнем. І ў маёй душы таксама. Ніхто не будзе любіць яе так, як мы з табой. Клапаціцца — магчыма. Але не любіць.

Мілана пазбаўлена любові, якая ёй патрэбна, як любому дзіцяці. За што? Навошта? Пазбаў цябе любові мамы, замяні маму іншай жанчынай, самай лепшай у свеце! Яна стане мамай? Не. Хіба ты любіш маму за тое, што яна ідэальная? Не. Ты любіш яе проста таму, што яна — МАМА.

І менавіта гэтага вы пазбаўляеце Мілану. Пазбаўляеце МАМЫ. Хай не такой, як вам хацелася б. Хай не ідэальнай. Але — самай роднай, якая любіць яе больш за ўсё на свеце!

Гэта ўсё на вашым сумленні. Вы можаце казаць тысячы слоў, шукаць тысячы тлумачэнняў, здымаць тысячы відэа, але ўнутры заўсёды будзеце носіць на сабе гэты камень: у Міланы ёсць мама, якая вельмі яе любіць, але якой вы не далі насыціць любоўю ўласнае дзіця.

Гэта ваш крыж. Паглядзіце глыбей у вочы Мілане, і вы ўбачыце там яго. І вельмі хутка гэта ўсвядоміць сама Мілана. Не сумнявайцеся. Яна вельмі разумная дзяўчынка.

Хай гэта відэа, апублікаванае ў Дзень маці, будзе пацвярджэннем вашай жорсткасці і абыякавасці.

Калі вы выклалі яго, хай цяпер гэта бачаць усе.

Бог вам суддзя».

Нагадаем, што больш за шэсць гадоў назад Ілона сышла ад мужа, які, па яе словах, стаў падымаць на яе руку. Спартсмен і бізнэсмен, старшыня Беларускай федэрацыі стэндавай стральбы і ўладальнік «Sporting Club» Андрэй Герашчанка ажаніўся з тэлевядучай Люцыяй Лушчык.

Пасля разводу па рашэнні суда дачка Ілоны і Андрэя засталася з маці, але пры гэтым рэгулярна мела зносіны з бацькам. «Калі я, як мы і дамаўляліся, перадала яму дзіця на зімовыя канікулы, ён стаў сілай утрымліваць яе ў сябе», — распавядала Ілона «Народнай Волі». Праз некаторы час суд пастанавіў, што раз у бацькі жыллёвыя ўмовы лепшыя, дык няхай дзяўчынка жыве з ім. З тых часоў Ілона бачылася з дачкой толькі ўрыўкамі.

Вясной 2016 года Вярхоўны суд Беларусі прыняў рашэнне, што Мілана Герашчанка будзе жыць з бацькам.

«Довады аб учыненых Герашчанкам А.А. перашкодах у зносінах з дачкой аб'ектыўна не пацверджаны», — гаворыцца ў рашэнні суда.

«Рашэнне аб месцы жыхарства дачкі ад 25 мая 2015 года Вярхоўны суд пакінуў без зменаў, — каментавала рашэнне суда Ілона. — Аказваецца, званкі і смс-паведамленні, пакінутыя без адказу, мае прыходы з бабулямі і дзядулямі, з апекай, з участковым лекарам у пустую кватэру, пражыванне не па месцы рэгістрацыі, а на закрытай тэрыторыі, беспаспяховыя спробы сустрэцца з дзіцём у школе — усё гэта не даказвае, што мне чыняцца перашкоды ў кантакце з дачкой. У маі 2016 года суд Цэнтральнага раёна дазволіў Ілоне Герашчанка бачыцца з дачкой 12 раз на месяц па чатыры гадзіны. Ілона Герашчанка можа бачыцца з дачкой кожныя аўторак і пятніцу з 13.00 да 17.00, і кожныя першыя і трэція суботу і нядзелю месяца з 12.00 да 16.00. Сустрэчы мусілі праходзіць у прысутнасці бацькі дзяўчынкі, бізнэсмена Андрэя Герашчанкі, і псіхолага або педагога. Ілона кажа, што рашэнне суда не выконваецца: «Гэта проста паперка».

Каментары28

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»44

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрутай упрыгожылі клумбу»: працяг гісторыі са знойдзеным пацучыным ядам у Мінску3

Прэм'ер Літвы: Можна разгледзець сустрэчу з Беларуссю на ўзроўні віцэ-міністраў, але ў Вільні ёсць умовы15

Браты-славяне прадалі Пятрухіну машыну за $1350. Аказалася, абсалютнае ламачча41

Пальчыс пра Латыпава: Ён у вельмі дрэнным стане, суіцыдальныя думкі, 1,5 года адзіночкі4

На мінскім пераходзе заўважылі дзіўную кнопку «для баскетбалістаў». Вось што гэта аказалася2

У Брэсцкім раёне на будаўнікоў упала пліта

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»44

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць