Здарэнні22

У Оршы раскрылі забойства мясцовага жыхара, які прыехаў з заробкаў у Расіі і знік

Віцебскія аператыўнікі раскрылі рэзананснае забойства жыхара Оршы, паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.

Інфармацыя аб знікненні 52-гадовага жыхара Оршы паступіла ў праваахоўныя органы 5 кастрычніка. Сваячка мужчыны паведаміла, што ён ездзіў на заробкі ў РФ і, вярнуўшыся, збіраўся сустрэцца з ёй, аднак так і не з'явіўся. Паколькі, з яе слоў, ён злоўжываў спіртным, яна не надала гэтаму значэння. Але пасля таго, як аршанец не даваў аб сабе ведаць некалькі дзён, жанчына ўсе ж вырашыла звярнуцца ў міліцыю.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Аршанскага РАУС апыталі сваякоў і знаёмых мужчыны, здзейснілі пакватэрны абыход па месцы жыхарства, прагледзелі запісы камер відэаназірання. Было вылучана некалькі версій знікнення, кожную з якіх старанна адпрацавалі.

Сумесна з супрацоўнікамі ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС Віцебскага аблвыканкама аператыўнікі зрабілі выснову, што асноўная версія знікнення мае крымінальны характар, бо ў мужчыны пры сабе маглі знаходзіцца значная сума грошай і ювелірныя вырабы.

У выніку правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў на адных з вясковых могілак Аршанскага раёна быў знойдзены схаваны труп зніклага, а таксама выяўлены шэраг грамадзян, з якімі мужчына размаўляў пасля прыезду з Расіі, і маршрут яго перамяшчэння. Больш дэталёвая прапрацоўка інфармацыі дазволіла акрэсліць кола асоб, якія маглі быць датычныя да яго смерці.

На дадзены момант сумесна з УСК па Віцебскай вобласці праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні па зборы і замацаванні доказнай базы, а таксама высвятленні ўсіх абставін — дзе, калі і якім спосабам было здзейснена злачынства.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала12

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы прапануюць аднавіць Аральскае мора і зарабіць на гэтым2

Мінчук замест таксі паехаў з гулянкі дахаты на спадарожнай машыне. Гэта абышлося яму больш чым у 400 рублёў1

У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам16

Завяршаецца рэканструкцыя «Карабліка» — самага адметнага корпуса БНТУ3

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця1

У Гродне кола агляду вечарам ператвараецца ў прыгожы святлівы экран ВІДЭА

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?10

УЕФА і КАНКАКАФ абмяркоўваюць стварэнне сумеснай Лігі нацый1

Панамскі канал абмялеў праз Эль-Ніньё. Праз яго будуць прапускаць менш суднаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала12

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць