Свет2323

Назарбаеў даручыў падрыхтаваць указ аб пераходзе на лацінку

Сёння адбылася сустрэча прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Адзільбекам Джаксыбекавым і першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Маратам Тажынам, паведамляе Tengrinews.kz са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

Падчас сустрэчы Назарбаеў адзначыў актыўны характар абмеркавання апошняга варыянту праекта казахскага алфавіту на лацінскай графіцы і падкрэсліў наяўнасць грамадскай падтрымкі прапанаванага варыянту.

«Неабходна выдаць указ аб зацвярджэнні прапанаванага праекта алфавіту казахскай мовы на лацінскай графіцы. Камісія завяршыла сваю працу. Апошні варыянт быў апублікаваны. Ёсць кансэнсус паміж навукоўцамі, мовазнаўцамі, палітыкамі, моладдзю, прадстаўнікамі Асамблеі народа Казахстана. У цэлым грамадства падтрымлівае», - сказаў прэзідэнт Казахстана.

Назарбаеў таксама акцэнтаваў увагу на важнасці паэтапнага і сістэмнага пераходу казахскага алфавіту на лацінскую графіку.

***

У новым прапанаваным варыянце алфавіту — 25 літар.

Пра пераход на лацінку з 2025 года Назарбаеў казаў у сваім пасланні да народа яшчэ ў 2012 годзе. Увесну кіраўнік Казахстана даручыў да канца года з дапамогай навукоўцаў і шырокай грамадскасці прыняць адзіны стандартны варыянт казахскага алфавіту ў новай графіцы.

Упершыню лацінская графіка для казахскай мовы (дагэтуль ужывалася арабска-персідская) была ўведзеная ў 1928 годзе і ўжывалася да 1940 года. Затым была ўведзена кірыліца.

Каментары23

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты36

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША здолелі ўратаваць свайго пілота са збітага самалёта ў Іране. Але быў яшчэ і другі4

Былы генсак НАТА разглядаў магчымасць вываду войскаў альянсу з краін Балтыі, каб залагодзіць Пуціна4

«Дабегалася, карацей». Спявачка Ларыса Грыбалёва трапіла ў бальніцу з міні-інсультам6

«Мы самі прымем гэта рашэнне». Пуцін у Крамлі паставіў перад Ніколам Пашынянам пытанне рубам, той трымаўся годна10

У Гродне трое школьнікаў здзекаваліся з іншага падлетка: падвесілі за партфель у прыбіральні4

Нафтагазавыя даходы расійскага бюджэту падаюць удвая чацвёрты месяц запар3

Яшчэ адзін аператар запускае ў Беларусі сетку 5G3

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін даказваў Дудзю, што не яўрэй17

У Віцебскім заапарку ўпершыню нарадзілася верблюдзяня ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты36

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць