Свет2222

Кіраўнік Каталоніі здаўся паліцыі: што будзе далей

Кіраўнік урада Каталоніі, якая абвесціла незалежнасць насуперак забароне іспанскага кіраўніцтва, здаўся паліцыі Бельгіі. Пра гэта паведамляе каталонскі партал Ara.

8 міністраў урада Каталоніі і кіраўніцтва найбольшых незалежніцкіх НДА краіны былі арыштаваныя іспанскімі ўладамі. Кіраўнік жэнэралітэта (урада) Карлес Пучдэмон і яшчэ 4 міністры паспелі выехаць з краіны да затрыманняў.

Яны накіраваліся ў Бельгію, каб там лабіраваць справу незалежнасці перад еўраструктурамі. Апроч таго, яны маглі разлічваць на палітычны прытулак у гэтай краіне.

Бельгія — адзіная з краін Еўрасаюза, якая надае прыстанішча выхадцам з іншых краін ЕС, калі тыя дакажуць факт палітычнага пераследу. Гэта таксама краіна, дзе каталонцы карыстаюцца вялікай сімпатыяй з боку фламандскага насельніцтва, якое само хоча вылучэння ў асобную дзяржаву.

У нядзелю Пучдэмон і ягоныя міністры здаліся бельгійскай паліцыі. Іх лёс будзе вырашаць суд у панядзелак.

Тым часам апытанні грамадскай думкі ў Каталоніі паказалі, што хаўрус незалежніцкіх партый правага і левага кірункаў ізноў здабудзе большасць на выбарах у самакіраванне, абвешчаных пасля роспуску дзейнага парламента і ўрада аўтаноміі Мадрыдам.

Як выявілі сацыёлагі, кааліцыю Пучдэмона падтрымлівае прыкладна 46% выбарцаў. У яе ўваходзяць ліберальна-кансерватыўная Дэмакратычная партыя Каталоніі самога Пучдэмона, Рэспубліканская левая партыя на чале з намеснікам Пучдэмона, які знаходзіцца ў ліку арыштаваных, а таксама радыкальная лявіца.

За тры праіспанскія партыі гатовыя прагаласаваць 43%. У іх лік уваходзяць Народная партыя дзейнага прэм'ера Іспаніі Рахоя, Сацыялістычная партыя, ліберальныя «Грамадзяне».

Інфаграфіка каталонскай газеты «Ла вангуардыя».

Можна меркаваць, што пасля выбараў Каталонія працягне курс на аддзяленне ад Іспаніі, нягледзячы на рэпрэсіі Мадрыда і халоднае стаўленне Еўрасаюза і ЗША.

54-гадовы Карлес Пучдэмон — журналіст, які пайшоў у палітыку. Ён вырас у сям'і патомных пекараў, у якой ўсяго было 8 дзяцей. Дзед Пучдэмона, у гонар якога атрымаў сваё імя Карлес, удзельнічаў у вайне супраць франкістаў і загінуў на эміграцыі. Сам Пучдэмон скончыў факультэт каталонскай філалогіі. У прэсу стаў пісаць з 16 гадоў, пачаўшы са спартовых рэпартажаў. У прафесійную палітыку ён перайшоў ад 2011 года. Стаў першым кіраўніком Каталоніі, які адмовіўся прысягаць каралю Іспаніі.

Цікава, што Пучдэмон жанаты з румынкай і вянчаўся з ёй па праваслаўным абрадзе.

Пучдэмон мае 560 тысяч падпісчыкаў у Твітары. Сваё апошняе паведамленне ў ім перад здачай паліцыі ён пакінуў па-фламандску:

Каментары22

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак26

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі24

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць