Здарэнні44

Двое хлопцаў абрабавалі случчака, а міліцыі сказалі, што здымалі пранк

Слуцкім раённым аддзелам Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы аб разбойным нападзе.

Абвінавачанымі па крымінальнай справе прызнаныя два 19-гадовыя жыхары Магілёўскай вобласці. У чэрвені яны вырашылі «зарабіць» на даверлівасці жыхара Слуцка.

Абодва маладыя чалавекі нідзе не працавалі. Адзін з іх у інтэрнэце пазнаёміўся з мужчынам і прапанаваў яму купіць алкаголь. Падчас тэлефонных размоў дамовіліся, што прадавец прывязе пакупніку ў Слуцк 30 скрыняў гарэлкі па 20 бутэлек у кожнай.

Для рэалізацыі задумы хлопцы нават арандавалі мікрааўтобус у Мінску, а ў якасці кіроўцы прыцягнулі трэцяга знаёмага (пра далейшы намер парачкі той не ведаў).

На пад'ездзе да Слуцка мікрааўтобус зламаўся, і пацярпелы, каб забраць тавар, пад'ехаў да маладых людзей са сваім знаёмым. Падчас сустрэчы падазраваныя завабілі пакупніка ў фургон пад падставай дэманстрацыі прадукцыі і, пагражаючы пнеўматычным пісталетам, забралі ў яго 230 рублёў.

Праўда, неўзабаве хлопцаў затрымалі.

У ходзе следства абвінавачаныя давалі супярэчлівыя паказанні. Напрыклад, сцвярджалі, што парушылі закон, каб зняць відэапранк. У далейшым яны нібыта мелі намер вярнуць грошы пацярпеламу і папрасіць прабачэння, калі скончаць здымку.

«Праведзенымі ператрусамі, вочнымі стаўкамі, вынікамі экспертыз наконт канфіскаваных прадметах, у ліку якіх зброя, нож, мабільныя сродкі сувязі, і іншымі сабранымі доказамі іх довады следствам былі абвергнутыя», — паведамляе СК.

Цяпер «пранкераў»-няўдачнікаў чакае суд. Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць