Спорт1515

Беларускі лыжнік Далідовіч атрымае медаль Сочы-2014 — расіяне трапіліся на допінгу

Некалькі расійскіх лыжнікаў рашэннем камісіі МАК прызналі вінаватымі ў парушэнні антыдопінгавых правілаў.

Сярод дыскваліфікаваных Максім Вылягжанін. Ён фінішаваў на другім месцы ў гонцы на 50 кіламетраў. Першае месца было ў Аляксандра Лягкова, аднак яго пазбавілі медаля за допінг яшчэ раней.

Цяпер алімпійскім чэмпіёнам стане яшчэ адзін расіянін — Ілля Чарнавусаў, — які паказаў у марафоне трэці вынік. Срэбра дастанецца Марціну Ёнсруду Сундбю (Нарвегія), а вось бронза — Сяргею Далідовічу, які ў лютым 2014 года фінішаваў пятым.

«Шмат хто просіць пракаментаваць адхіленне расійскіх лыжнікаў — без каментароў. Але калі сустрэнуся з імі, руку пацісну. Паважаю!» — напісаў у фэйсбуку Сяргей Далідовіч.

Дарэчы для Сяргея Далідовіча гэта будзе першы алімпійскі медаль увогуле.

***

Нагадаем, што 44-гадовы Сяргей Далідовіч улетку сабраў 100% неабходнай сумы (30 тыс. рублёў) для ўдзелу ў Алімпіяды-2018 у Паўднёвай Карэі. Для спартоўца гэта будуць сёмыя Гульні, у алімпіядах ён бярэ ўдзел ад 1994 года.

Але за некалькі месяцаў да Алімпіяды Сяргей дазнаўся, што не мае магчымасці трэніравацца з нацыянальнай зборнай. «У нейкі момант нехта палічыў, што Далідовіч занадта стары для таго, каб заставацца найлепшым лыжнікам Беларусі. Мне здаецца, гэта несправядліва, калі мая галоўная віна — узрост. Гатовы даказаць на лыжні, што менавіта я варты прадстаўляць краіну на Алімпіядзе 2018», — напісаў тады лыжнік, абвясціўшы збор грошай. Неабходныя 30 тысяч Сяргей сабраў за некалькі тыдняў.

Такім чынам, на Алімпіядзе-2014 у беларусаў сем медалёў: пяць залатых (Домрачава — 3, Кушнір, Цупер) і два бронзавыя (Скардзіна, Далідовіч).

Каментары15

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць