Меркаванні7272

17-гадовая дзяўчына з Мінска: «Хачу, каб па-беларуску гаварылі не толькі пра радзіму, але і пра п'янкі і сэкс»

Не ўспрыміце гэтыя словы кепска. Проста 17-гадовая Леся-Стэфанія Міхалевіч прагне, каб беларуская мова перастала быць мовай «для выключных момантаў», а стала паўсядзённасцю. Каб яна не стала «святой», але пры гэтым музейнай. «На ёй можна выкарыстоўваць слэнг і лаяцца не забаронена — яна проста патрэбная нам як паветра, таму што, хто мы без яе?» — піша дзяўчына. «Маю мову не забяруць ні рускамоўныя навучальныя ўстановы, ні асяроддзе», — піша Леся-Стэфанія ў сябе ў Інстаграме.

Вось яе запіс.

Беларуская мова не створана выключна для мастацкіх твораў, для гутарак пра прыроду і Радзіму. Беларуская мова - гэта проста мова. Яна створана для абмяркоўвання п’янак, кахання, плётак. Для размоваў пра філасовію жыцця і пра штосьці відавочнае. На ёй можна размаўляць пра сэкс - гэта не табу. Можна размаўляць пра пачуцці - гэта неабходна. На ёй можна выкарыстоўваць слэнг і лаяцца не забаронена - яна проста патрэбная нам як паветра, таму што, хто мы без яе? Цытуючы маю былую выкладчыцу па польскай мове, напэўна, мы, ці я адна, - “сраная беларуская інтэлiгенцыя”, раз гатовыя размаўляць пра такое, але лепш няхай яно будзе так, чым чуць мову толькі на ўроках. Кажуць, другая па прыгажосці пасля італьянскай - для мяне заўжды і ва ўсім першая. Але і італьянцы, і французы, і безліч іншых народаў чытаюць рэп з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі. А мы чытаем кніжкі пра маўленне ў краіне, а пасля абмяркоўваем хлопцаў па-руску, таму што гэта звыкла, таму што “як у серыялах”. Людзі забываюцца на мову, але многія ўсё яшчэ працягваюць успрымаць яе як нешта «святое», нешта не для штодзённай размовы, а для выключных момантаў і абставін. Не ведаю, дзе тут мяжа, і чаму так адбываецца. “Так, я штурхну вам думку пра “Людзей на балоце” ў пісьмовым выглядзе, хоць на дзясяткі старонак, калі ласка, але навошта ў жыцці гэтае апазіцыянерства?” Ды гэта не яно! У чым, у чым вы бачыце яго выяўленне? Першае, што трэба ведаць: гэта жудасна няёмка напачатку, але трэба, абавязкова і вельмі-вельмі трэба, калі хочацца штосьці мяняць. І ў будучым абавязкова будзе прасцей. Вы можаце зрабіць глабальны штуршок, а можаце пачаць размаўляць з адным-адзіным сябрам, і гэта ўжо будзе крок, вялікі крок наперад. Я не заклікаю вас лаяцца, абы па-беларуску, ці піць - я прашу, паспрабуйце размаўляць! Хаця па тым, што вышэй, гэтая просьба, напэўна, не выглядае так, як мусіць. Часам, мне здаецца, што з маіх вуснаў вышэйсказанае гучыць крывадушна - першая роля ў дачыненні да маёй беларускасці у любым выпадку надаецца бацькам, але і яны з чагосьці пачыналі, для іх гэта было яшчэ больш складана.⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️

Публикация от Lesia-Stefanija Michalevic (@lesia_stefanija)

«Беларуская мова не створана выключна для мастацкіх твораў, для гутарак пра прыроду і Радзіму.

Беларуская мова — гэта проста мова. Яна створана для абмяркоўвання п’янак, кахання, плётак. Для размоваў пра філасофію жыцця і пра штосьці відавочнае. На ёй можна размаўляць пра сэкс — гэта не табу. Можна размаўляць пра пачуцці — гэта неабходна.

На ёй можна выкарыстоўваць слэнг і лаяцца не забаронена — яна проста патрэбная нам як паветра, таму што, хто мы без яе?

Цытуючы маю былую выкладчыцу па польскай мове, напэўна, мы, ці я адна, — «сраная беларуская інтэлiгенцыя», раз гатовыя размаўляць пра такое, але лепш няхай яно будзе так, чым чуць мову толькі на ўроках.

Кажуць, другая па прыгажосці пасля італьянскай — для мяне заўжды і ва ўсім першая. Але і італьянцы, і французы, і безліч іншых народаў чытаюць рэп з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі. А мы чытаем кніжкі пра маўленне ў краіне, а пасля абмяркоўваем хлопцаў па-руску, таму што гэта звыкла, таму што «як у серыялах».

Людзі забываюцца на мову, але многія ўсё яшчэ працягваюць успрымаць яе як нешта «святое», нешта не для штодзённай размовы, а для выключных момантаў і абставін. Не ведаю, дзе тут мяжа і чаму так адбываецца. «Так, я штурхну вам думку пра «Людзей на балоце» ў пісьмовым выглядзе, хоць на дзясяткі старонак, калі ласка, але навошта ў жыцці гэтае апазіцыянерства?» Ды гэта не яно! У чым, у чым вы бачыце яго выяўленне?

Першае, што трэба ведаць: гэта жудасна няёмка напачатку, але трэба, абавязкова і вельмі-вельмі трэба, калі хочацца штосьці мяняць. І ў будучым абавязкова будзе прасцей.

Вы можаце зрабіць глабальны штуршок, а можаце пачаць размаўляць з адным-адзіным сябрам, і гэта ўжо будзе крок, вялікі крок наперад.

Я не заклікаю вас лаяцца, абы па-беларуску, ці піць — я прашу, паспрабуйце размаўляць! Хаця па тым, што вышэй, гэтая просьба, напэўна, не выглядае так, як мусіць. Часам, мне здаецца, што з маіх вуснаў вышэйсказанае гучыць крывадушна — першая роля ў дачыненні да маёй беларускасці у любым выпадку надаецца бацькам, але і яны з чагосьці пачыналі, для іх гэта было яшчэ больш складана.

Маю мову не забяруць ні рускамоўныя навучальныя ўстановы, ні асяроддзе, ні нават гісторыя Беларусі, канспекты па якой не па-руску не выпускаюць ужо некалькі гадоў. Але калі вы можаце сказаць у краме «Дзякуй» замест рускамоўнага варыянту, то нейкі чалавек у чарзе вам усміхнецца, і на душы ў яго стане цяплей.

Гэта мова не толькі для ўрокаў і не толькі для жыхароў вёсак (дарэчы, а чым жыхары вёсак горшыя за гарадскіх?). Гэта мова для падлеткаў, для дзяржаўных, а не толькі кабельных, каналаў, для сталых людзей, якія ўмеюць размаўляць, але баяцца, нібыта хтосьці іх асудзіць, для дзявочых і мужчынскіх часопісаў, для таго, каб на ёй спявалі ў пераходах. Яна не паўсюль, але яна стане паўсюль, я абяцаю. Трэба толькі пачаць. Пачаць, а не «пачакаць», як звычайна, менавіта. А пачынаць заўсёды трэба з сябе. З кожнага з нас.

Бо толькі ад нас усё і залежыць».

Ад рэдактара

Леся-Стэфанія, у сваім запісе вы выказалі пазіцыю, якая ёсць і нашаніўскім падыходам. Мы робім партал так, каб па-беларуску людзі маглі чытаць пра ўсё. Не толькі літаратуру і аб палітыцы, не толькі калумністаў, але і свецкую хроніку, і пра сэкс, і ўсяго патроху. Дзякуй, што голас вашага пакалення пацвярджае правільнасць узятага намі курсу.

Каментары72

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца4

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выпусцілі новыя календары на розны густ

Ці абваліцца рубель? Што чакае эканоміку ў наступным годзе3

У Мінску суд прайшоў на сцэне2

Расія ўдарыла па жылым доме ў Харкаве, загінула 11-гадовае дзіця, 30 параненых

Амерыканец падумвае пераязджаць у Беларусь — прычына арыгінальная7

Мінскаму фатографу пагражае да пяці гадоў калоніі за «фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання»

У Харкаве КАБ зноў трапіла ў шматпавярховік ВІДЭА1

«Спісаў яшчэ ніхто зверху не спускаў». Дзейны сілавік расказаў пра заробкі, рэпрэсіі і чысткі ў міліцыі напярэдадні выбараў3

Зяленскі расчараваны, што ЗША выдалі канфідэнцыйную інфармацыю пра просьбу Украінай «Тамагаўкаў»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца4

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →