Грамадства22

Ігара Дабралюбава пазбавілі фільмаў

Паводле выраку, усе аўтарскія правы на стужкі Дабралюбава належаць "Беларусьфільму" і рэжысэр ня будзе атрымліваць ніякіх узнагародаў за пракат і продаж фільмаў.

Сёньня быў абвешчаны прысуд па позьве рэжысёра Ігара Дабралюбава, які зьвярнуўся ў Вярхоўны Суд, каб скасаваць дамову з кінастудыяй. Дабралюбаў з 1964 году па 1995 год зьняў на студыі 13 ігравых стужак. У 2002 годзе кінастудыя заключыла з рэжысэрам дамову на выкарыстаньне ягоных аўтарскіх маёмасных правоў у краіне й па-за ейнымі межамі.

Сярод найвядомейшых стужак Дабралюбава - "Іван Макаравіч" і "Белыя Росы".

Сын Дабралюбава Аляксей, які прадстаўляў у судзе свайго бацьку, сказаў, што з 2006 году ў рэжысэра зьявіліся пытаньні па сумах выплатаў, і ён патрабуе дамову скасаваць. Цяпер ягоны даход складаецца толькі з пэнсіі і зь бескарысьлівай дапамогі Фонду Мікіты Міхалкова.

У сваю чаргу “Беларусьфільм” заявіў сустрэчную позву пра “нікчэмнасьць зьдзелкі”.

Гэта ня першы такі працэс зь “Беларусьфільмам”. У 2004 годзе Аляксей Дудараў судзіўся з кінастудыяй па “Белым Росам”, але працэс прайграў. Праўда,быў і іншы прэцэдэнт: сцэнарыст Аляксандар Качан выйграў справу ў “Беларусьфільму”.

На гэты ж раз Вярхоўны Суд прыняў бок кінастудыі. Дамова была прызнаная нікчэмнай. Паводле выраку, усе аўтарскія правы на стужкі Дабралюбава належаць "Беларусьфільму" і рэжысэр ня будзе атрымліваць ніякіх узнагародаў за пракат і продаж фільмаў, - паведаміў сын творцы.

Больш за тое, 75-гадовы рэжысэр мусіць заплаціць судовыя выдаткі ў памеры 1,8 млн рублёў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім17

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»28

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць