Улада55

Зась: Нехта спрабуе атрымаць несанкцыяваны доступ да дзяржаўных інфармацыйных сістэм

У інтэрв'ю БЕЛТА старшыня Рады бяспекі Станіслаў Зась адной фразай адзначыў інтарэс замежных суб'ектаў да дзяржаўнай інфармацыі.

«Увесь час фіксуюцца спробы несанкцыянаванага доступу да дзяржаўных інфармацыйных сістэм, укаранення ў інфармацыйную інфраструктуру шкоднага праграмнага забеспячэння, крадзяжу інфармацыі з беларускіх электронных рэсурсаў з дапамогай спецыяльных тэхнічных сродкаў», — сказаў Зась, не абазначыўшы, праўда, тых цікаўных. 

Хто б мог цікавіцца дзяржаўнымі сеткамі Беларусі? 

«Наша Ніва» папрасіла паразважаць пра гэта ваеннага аналітыка Аляксандра Алесіна. 

«Ёсць патэнцыйыя праціўнікі, якія і не хаваюць, што вядуць кібернетычную разведку супраць Расіі, а значыць, і супраць яе саюзнікаў, у тым ліку Беларусі, — сказаў Алесін. — Таму, на першае месца я б паставіў суседнія краіны НАТА, а таксама ЗША, якія валодаююць гіганцкімі вылічальнымі магутнасцямі і скануюць амаль усё, сканчваючы тэлефоннымі размовамі і радыёперамовамі. У НАТА вялікі інтарэс да ўсёй постсавецкай прасторы». 

Але Алесін заўважае, што інфармацыя пра колькасць танкаў, гармат і самалётаў сёння не з'яўляецца вялікай таямніцай — словы Зася паказваюць на інтарэс неназваных сіл да ВПК, камерцыйнай інфармацыі, мабілізацыйных планаў і гд.

«Практыка апошняга часу паказвае, што не толькі патэнцыйныя праціўнікі сочаць, але і саюзнікі. Успомніце, як амерыканцы праслухоўвалі немцаў. Таму, не выключаю, што адпаведныя службы РФ цікавяцца інфармацыяй, якая тут цыркулюе. Гэта відаць па выказваннях многіх палітыкаў і былых кіраўнікоў шэрагу службаў. Што трэба расіянам? Яны хочуць ведаць намеры беларускага кіраўніцтва, яго магчымыя крокі ў міжнароднай сферы, у адносінах з Захадам, з Украінай і гэтак далей. Бо, відавочна, не ўсё выказваецца пры сустрэчах першых асоб, частка інфармацыі атрымліваецца акольнай дарогай. Улічваючы, што паміж Беларуссю і Расіяй ёсць пагадненне не весці разведдзейнасць сіламі агентурнай разведкі, то, можна падумаць, што свой інтарэс расіяне задавольваюць іншым чынам», — рэзюмаваў ён. 

Каментары5

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ9

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна1

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Трансплантацыя броваў — новы трэнд. Каштуе некалькі тысяч даляраў, але загвоздка не толькі ў цане4

Прапагандыстка Лебедзева пахвалілася эксклюзівам з Марыупальскага тэатра, які Расія адбудавала з нуля, каб схаваць сляды ваеннага злачынства16

Што ўяўляюць сабой сухпайкі ў беларускім войску і за што іх крытыкуюць і хваляць?11

Нараджаецца менш дзяцей, бо праблемай стала зачаць. Вось што выявілі апошнія даследаванні, асабліва мужчынскага здароўя9

Беларусь стала галоўным пастаўшчыком рыбы ў Расію4

Учора — у лукашэнкаўскай турме, сёння — у Кіеве дапамагае ўкраінцам выжыць. Былы палітвязень і сваяк Ціханоўскай стаў валанцёрам у Пункце нязломнасці6

У Заляшанах ушанавалі памяць беларусаў, забітых на Падляшшы ў 1946 годзе10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ9

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць