Улада4848

Лукашэнка пра Коржыча: Гэта катастрофа. Не варта забіраць у войска адзінае дзіця ў сям'і

Уладзіслаў Будзік прызначаны начальнікам 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў сёння Аляксандр Лукашэнка, піша БелТА.

«Тое, што адбылося ў вашай частцы, — гэта катастрофа. Я не перабольшваю. Усялякае ў войску бывае, але ў беларускім войску гэта катастрофа, бо мы заўсёды ганарыліся, што ў нас адсутнічае дзедаўшчына. Яно, сапраўды, так. Я далёкі ад таго, каб гэтая пляма лягла на ўсё войска, як там некаторыя нашы апаненты папісвалі ў інтэрнэце. Гэта армія. Зразумела, што гэта спецыяльная, суровая служба, і яна заўсёды будзе такой. Але дзедаўшчына непрымальная», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік краіны прызнаўся, што вельмі хваравіта рэагуе на падобныя выпадкі ў беларускім войску. «Нам бацькі аддаюць самае дарагое, што ў іх ёсць. А атрымліваюць што?» — задаў ён рытарычнае пытанне.

Ілюстрацыйны здымак. Фота Сяргея Гудзіліна.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што ў структуры МУС выпадкі дзедаўшчыны не адзначаюцца. «Там па-людску ставяцца да хлопцаў, і амапаўцы дай бог падрыхтаваныя. Таму бярыце прыклад там, як трэба з моладдзю размаўляць. Адносіны павінны быць чалавечымі, — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. — Не трэба баяцца, каб лішні раз бацькі прыехалі, асабліва у гэты перыяд, калі яны [навабранцы] знаходзяцца ў «вучэбцы». Можа быць, нават часцей іх адпускаць. Што здарыцца, калі ён раз у месяц на дзень-два паедзе і дома пабудзе?»

Ён нагадаў, што калісьці маладых людзей, калі яны былі адзінымі дзецьмі ў сям'і, маглі і не прызываць у войска. «Трэба прааналізаваць гэтую практыку. Гэта адзіны сын, адзіная апора, надзея», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. З іншага боку, ён канстатаваў, што многія бацькі з задавальненнем адпраўляюць дзяцей служыць, бо армія — добрая школа жыцця. «У мяне дзеці служылі ў спецпадраздзяленнях і поўзалі на мяжы так, як мае быць. Але яны прайшлі праз гэта», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Звяртаючыся да міністра абароны Андрэя Раўкова, Лукашэнка падкрэсліў, што такая закасцянеласць у войску непрымальная. «Я спадзяваўся, што вы з гэтымі пытаннямі справіцеся, а вы іх не бачыце пад бокам, у Барысаве. Гэта катэгарычна непрымальна, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Ніколі не было такой плямы на арміі, як у сувязі з гэтым».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што даручыў праваахоўным органам абавязкова дапусціць маці загінулага ў Печах вайскоўца Святлану Коржыч да следчых мерапрыемстваў. «Калі яна хоча камусьці задаць пытанне, хай задасць. Хаваць не трэба, як бы там сітуацыя ні разгортвалася. І я вас перасцерагаю ад заўчасных высноваў. Усё павінна быць сумленна», — звярнуў увагу ён.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў моц, з якой жанчына перанесла гэта гора. «Наогул яна малайчына, абсалютна разумны чалавек. Не ведаю, як бы я на гэта рэагаваў. Крый божа камусьці гэта перажыць. Але яна майму прадстаўніку кажа: «Я не хачу, каб нехта быў пакараны несправядліва». Зразумела, калі мы несправядліва кагосьці пакараем, мы спарадзім яшчэ адну праблему: пакрыўдзіць чалавека, які не здзяйсняў гэта злачынства. Таму яна павінна быць дапушчана да следчых дзеяннях, хай гэта ў законе не прадугледжана, не важна. гэта надзвычайны выпадак, гэта маё асабістае рашэнне», — сказаў кіраўнік краіны.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, раней ім таксама дадзена было даручэнне генеральнаму пракурору Аляксандру Канюку і старшыні КДБ Валерыю Вакульчыку сустрэцца са Святланай Коржыч. «Які б ні быў вынік расследавання, усё павінна быць сумленна, справядліва, каб мама была ў курсе справы», — перакананы кіраўнік дзяржавы.

Ён папярэдзіў, што падобныя здарэнні ў войску больш не павінны паўтарацца.

«Я ўжо потым і разбірацца не буду. Мы і так жорстка паставіліся да камандзіраў і начальнікаў гэтай часці і іншым, хто быў да гэтага датычны. І крымінальную справу мы давядзем да лагічнага завяршэння, гэта дакладна. Я кантралюю яе з трох пазіцый і спецыяльнымі метадамі сачу за тым, як яна расследуецца. Глядзіце, каб яно было расследавана да дробязяў. Але справядліва, нічога не трэба нацягваць, — сказаў ён. — Гэта такі абуральны факт, які падштурхоўвае нас да таго, каб лішні раз паглядзець на нашу армію. Армія павінна быць па-сапраўднаму беларускай, плоць ад плоці нашага народа. Наш народ заўсёды быў лагодным. І не павінна быць у арміі гэтых здзекаў, разбораў у сувязі з гэтым. Каб там быў парадак — гэта датычыцца ўсіх Узброеных сіл».

Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што Уладзіслаў Будзік зможа навесці парадак у Печах. «Я выберу час і пабуду ў вас там. Можа, гэта і мая віна, што я, будучы галоўнакамандуючым, у гэтай галоўнай нашай часці не пабываў. Але я ў вас пабуду абавязкова», — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Апытанка

Каментары48

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў1

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве14

У Мінску пажаніліся 15-гадовая дзяўчына і 16-гадовы хлопец22

Мікалай-Аціла, Брыджыт-Аўрэлія, Іван-Чыемерыэ. Якія імёны для немаўлят былі самымі папулярнымі ў сталіцы, а якія здзівілі3

Рух каля Партызанскага праспекта ў Мінску перакрылі амаль на месяц1

Закладчыца з дзявятага класа: у Оршы затрымалі 16-гадовую дзяўчыну за наркотыкі8

Як у Бабруйску камунальнікі зараблялі на галалёдзе, расказаў Дзяржкантроль1

Прапаноўвалі грошы, новы пашпарт і наведванне Беларусі без наступстваў. Беларуска за мяжою расказала, як яе вербаваў КДБ20

Зянковіч пра скандальны рэстаран «Паедзем паядзім»: Гэта адно з найлепшых месцаў у горадзе46

У беларускіх тэлеграм-каналах з’явіліся аб’явы пра вербаванне кантрактнікаў для Мінабароны РФ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў1

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць