Усяго патроху1515

Беларус перамог у самым эпатажным шоу расійскага інтэрнэту і зарабіў $50 тысяч

26-гадовы жыхар Мінска Віктар Касаўцаў стаў пераможцам рэаліці-шоу «Паблічныя гульні», якое праходзіла на базе платформы сацыяльнай сеткі «Укантакце». Касаўцаў выйграў 3 мільёны расійскіх рублёў, гэта крыху болей за 50 тысяч даляраў.

Для перамогі Касаўцаў чатырнаццаць гадзін адстаяў на слупе ў моры. «Я яшчэ не веру, што перамог. Я на кожнае выпрабаванне выходзіў і рваў сябе», — сказаў ён, паказаўшы шнары па ўсім целе.

Куды Касаўцаў патраціць грошы? «Я нарэшце раздам усе свае пазыкі, я нарэшце займуся нейкім бізнэсам. Бо працаваць на найме ў Мінску за капейкі мяне не натхняе. І ніколі не натхняла, я нідзе больш за паўгода не працаваў». Віктар цяпер робіць інжынерам па размеркаванні.

«Паблічныя гульні» — гэта рэаліці-шоу, якое транслявалася анлайн кругласутачна на працягу двух месяцаў. «Паблічныя гульні» адрозніваліся ад «Дома-2» ці «Апошняга героя» вялікай колькасцю мацюкоў і трэшу, хапала аголенасці. Той жа Касаўцаў засвяціўся ў эфіры цалкам голы. А таксама ўдзельнікаў чакалі выпрабаванні, хто з ім не спраўляўся, ці даваў занадта мала кантэнту, пакідаў шоу.

Касаўцаў увесь час падкрэсліваў, што ён з Беларусі, насіў адмысловыя майкі. Дзеля дзесяці рулонаў туалетнай паперы Касаўцаў усю ноч стаяў перад ботам, што вядзе шоу. Да яго падышла іншая ўдзельніца, Віктар сказаў па-руску: «Я кашулю нацягну на галаву». Пры гэтым яго спадарожніца звярнула ўвагу на цеканне, уласцівае беларускай мове. «Нацяну? Ха-ха, беларус», — адрэагавала яна.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса14

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць