Свет4040

Расійская ракета з 19 спадарожнікамі, што стартавала з касмадрома «Усходні», звалілася ў Атлантыку

Reuters.com

Асноўная частка ракеты «Саюз-2.1б» з 19 спадарожнікамі, уключаючы трохтонны гідраметэаралагічны апарат «Метэор-М», магла цалкам зваліцца ў акіяне ў раёне Антарктыды. Пра гэта ў аўторак, 28 лістапада, ria.ru паведаміла крыніца ў ракетна-касмічнай галіне.

«Калі да гэтага часу няма пацверджання вывядзення асноўнай нагрузкі — спадарожніка «Метэор», - дапускаю, што няштатная сітуацыя магла паўстаць паміж аддзяленнем ад трэцяй прыступкі і першым уключэннем. У такім выпадку падзенне магло адбыцца ў акіяне ў раёне Антарктыды», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Раней 28 лістапада крыніца «Інтэрфакса» паведаміла аб адсутнасці тэлеметрыі з апарата «Метэор-М». На яе думку, «маглі паўстаць праблемы на этапе выдачы аднаго з двух імпульсаў маршавай рухальнай устаноўкай».

Ракета «Саюз-2.1б» з разгонным блокам «Фрэгат» з карыснай нагрузкай (трохтонны гідраметэаралагічны спадарожнік «Метэор-М» №2-1 і 18 малымі спадарожнікамі) стартавала 28 лістапада ў 08:41 па маскоўскім часе.

***

Усходні — першы цывільны касмадром Расіі, размешчаны ў Амурскай вобласці. Яго будаўніцтва пачалося ў 2012 годзе, яно суправаджалася скандаламі, звязанымі з выяўленнем крадзяжоў, а таксама масавымі забастоўкамі і галадоўкамі рабочых з-за затрымак заробку, піша lenta.ru.

Каментары40

Цяпер чытаюць

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць