Моды1616

З'явіліся стылёвыя шаўковыя хусткі на матывы маляваных дываноў Алены Кіш

Украінка Аксана Ціпліцька і беларуска Марына Ахмедава натхніліся маляванымі дыванамі ці проста маляванкамі Алены Кіш і задаліся мэтай стварыць новы брэнд — «Muraška Adziennie»

Мастачка Алена Кіш нарадзілася ў канцы 19 стагоддзя ў вёсцы Раманава Слуцкага павета. Яна была самавучкай і размалёўвала дываны, якія пасля ўпрыгожвалі хаты землякоў. Прычым рабіла гэта не за грошы — за ежу. Улюбёным яе сюжэтам былі фантазіі на тэму «рай на зямлі».

Адзін з сюжэтаў Алены Кіш «У райскім садзе».

Праўда, рай так і не здарыўся. У 60 гадоў [па іншых звестках — у 53 гады] ад голаду і роспачы Алена скончыла жыццё самагубствам — кінулася ў раку. Творчасць мастачкі прызналі толькі пасля яе смерці, у 1978 годзе, калі дзякуючы мастаку Уладзіміру Басалыгу яе дываны з’явіліся на рэспубліканскай выставе.

Сёння значная частка прац Кіш захоўваецца ў архівах Заслаўскага гісторыка-культурнага музея, але пры гэтым сама яе творчасць даследаваная мала. Заўважыўшы гэтую несправядлівасць, украінка Аксана Ціпліцька і беларуска Марына Ахмедава вырашылі даць казачна-экзатычным сюжэтам другое жыццё.

«Адна з першых выстаў, на якую я трапіла ў Мінску, была прысвечаная якраз дыванам Алены Кіш. Я была вельмі ўражаная тым, што ўбачыла, і пачала захоплена распавядаць пра гэта знаёмым. Было дзіўна і крыўдна, што мала хто пра творчасць Кіш ведае», — расказвае Аксана, якая год таму пераехала з Украіны ў Мінск да мужа.

Для дызайнеркі і архітэктаркі з Брэста Марыны Ахмедавай Кіш заўсёды была своеасаблівым арыенцірам у творчасці, сімвалам беларускай культуры. Аб’яднаўшы свае ідэі і магчымасці, дзяўчаты вырашылі зрабіць праект, які прысвячаўся б гэтай цікавай для іх абедзвюх асобе.

«Мы вывучылі папулярныя кірункі ў сучаснай модзе і спалучылі іх з беларускімі матывамі. Стылізацыя мастацтва даўно стала звыклай справай ва ўсім свеце», — распавядаюць сяброўкі.

Агулам на падрыхтоўку першай калекцыі хустак спатрэбілася паўгода. Прамалёўка ўсяго аднаго палатна займае два месяцы, працэс працягваецца. Ці будзе брэнд развівацца далей — залежыць ад таго, ці зацікавяць рэчы беларусаў.

Дзяўчаты працуюць з натуральным шоўкам, таму выніковы кошт хустак не малы — каля 200 рублёў. Але яны прынцыпова не хацелі рабіць гэты праект са штучнымі тканінамі. Праўда, Аксана і Марына не выключаюць, што ў будучыні атрымаецца зрабіць сам працэс вырабу больш танным.

Замовіць сабе ці камусьці з блізкіх падарунак з нацыянальным каларытам можна ўжо цяпер, падтрымаўшы праект на краўдфандынгавай платформе.

Каментары16

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?7

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?

Усе навіны →
Усе навіны

Сайт і сацсеткі праекту Petitions.by прызнаныя «экстрэмісцкімі»2

Піянера беларускага інтэрнэту Уладзіміра «Elefant» Неўмяржыцкага судзяць за згвалтаванне дзіцяці9

Закрыццё рэстарана Falcone у Мінску можа быць звязана з расследаваннем польскіх журналістаў7

Беларуска знайшла танную ікру і краба — закупілася на 200 рублёў, але гэта была памылка1

«Не зразумеў, за што Мірны выбачаўся». Інтэрв'ю з легендарным беларускім тэнісістам Уладзімірам Валчковым9

Лясныя пажары ў Лос-Анджэлесе: пяць чалавек загінулі, у Малібу гараць дамы знакамітасцяў1

Пры ўдары па Запарожжы загінулі 13 чалавек, 63 параненыя2

«Думала, будзе каля 250 еўра». Тыкток у захапленні ад таго, як мінчанка прыгатавала на замову святочны стол9

Расійскі прапагандыст Тыгран Кеасаян перажыў клінічную смерць і знаходзіцца ў коме13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?7

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?

Галоўнае
Усе навіны →