На 25-м кіламетры трасы Мінск—Гомель у фуры, якая перавозіла мандарыны, перакуліўся адзін з прычэпаў. Фотаздымкамі з gomel.today падзяліўся чытач, які апынуўся на месцы здарэння.
Уладальніку мандарынаў пашанцавала: нягледзячы на ДТЗ, салодкі груз ацалеў. Па трасе мандарыны не рассыпаліся.


На месцы здарэння працавала ДАІ Мінска. Пра прычыны і наступствы здарэння інфармацыі няма. Верагодна, прычэп перакуліўся з-за складаных умоў надвор'я.
-
У Мінску п'яны кіроўца збіў пешахода, а яго нецвярозы пасажыр хацеў з'ехаць з месца ДТЗ на тым жа аўто
-
Рэйсавы аўтобус Гомель — Вільня трапіўся на кантрабандзе
-
«Феліксу трэба час на адаптацыю, і яму гатовыя дапамагаць, адаграваць і любіць». Гісторыя пра тое, як удалося прыстроіць ката Рамана Цымберава
Каментары