Свет

Выбух на хабе ў Аўстрыі парушыў пастаўкі расійскага газу

Reuters.com

З-за выбуху на найбуйнейшай газаразмеркавальнай станцыі Аўстрыі ў раёне горада Баўмгартэн аператары хабаў заяўляюць аб форс-мажоры і падзенні імпарту газу ў Еўропу. Пра гэта паведаміў на сваім сайце аўстрыйскі CEGH, а таксама AGGM Austrian Gas Greed Management.

Італьянскі газатранспартны аператар Snam Rete Gas знізіў ацэнку паступлення расійскага газу з Тарвізіа з 113,5 млн куб. м да 14 млн куб. м., а славацкая газатранспартны аператар Eustream знізіў ацэнку транзіту газу па Ужгарадскім калідоры.

У Аўстрыі, у раёне населенага пункта Баўмгартэн, ля мяжы са Славакіяй адбыўся выбух на газавай станцыі і як вынік — буйны пажар. У выніку гэтай аварыі загінуў чалавек і яшчэ 18 атрымалі раненні, паведамляецца на сайце цэнтральна-еўрапейскага хаба Gas Connect Austria. Транзіт праз Аўстрыю на поўдзень і паўднёвы ўсход (у Славакію, Венгрыю, Славенію, Харватыю) парушаны. Паводле паведамлення Gas Connect Austria, пакуль плануецца замяшчаць імпартны газ мясцовым.

Цана газу на хабе ў Баумгартэне з пастаўкай на наступны дзень адкрылася з $ 292 за 1000 куб. м, але ўжо вырасла ў паўтара разы - да $ 413, сведчаць дадзеныя хаба CEGH (перадае «Інтэрфакс»). Газ з пастаўкай у аўторак гандлюецца ўжо па $ 537.

Каментары

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы1

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы1

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць