Меркаванні

Хрыстос і Марыя Магдаліна

Салідарны з паставай айца Завальнюка, які распачаў галадоўку супраць паказу «Коду да Вінчы», і заклікаю байкатаваць паказы такога тыпу. Піша Пётра Рудкоўскі ОП.

Салідарны з паставай айца Завальнюка, які распачаў галадоўку супраць паказу «Коду да Вінчы», і заклікаю байкатаваць паказы такога тыпу. Піша Пётра Рудкоўскі ОП.

— Што ты думаеш пра «Код да Вінчы»?

Ён маўчаў. Няёмка было дапытвацца, таму я таксама маўчаў...

Чаму Хрыстос не адказаў на гэтае пытаньне? Чаму не запярэчыў, не сказаў, што гэта — лухта, брахня, пагоня за славай і грашыма.

Мяне аднойчы хтось папікнуў у тым, што я не разумею маўчаньня іншага чалавека. Гэтым разам я вырашыў выправіцца і паспрабаваць зразумець маўчаньне. Яго маўчаньне.

Так, Ён быў праўдзівым Богам, але быў таксама праўдзівым Чалавекам. Гэта догма хрысьціянскае веры, прынятая на сьвятым Саборы ў Халькедоне ў 451 годзе. Ісьціна, прызнаваная праваслаўнымі, каталікамі і пратэстантамі. Але што яна значыць? Пытаю ў самога сябе: ці можна ўявіць праўдзівага чалавека, які быў бы пазбаўлены пачуцьцёва-эратычнай сфэры? Здаецца, не. Хрыстос стаўся сапраўдным Чалавекам, а як кажа Ян Багаслоў, стаўшыся целам, мог адчуваць эратычную жарсьць, мог насіць у сабе каханьне да жанчыны, але... Але ўся справа ў тым, што гэты аспэкт Гасподняга жыцьця ахінуты таямніцай. Больш таго, сам Хрыстос маўчыць. І так, відавочна, павінна быць.

Тым ня менш, нораў сучаснага чалавека такі, што ён ня ўмее зносіць таямніцу. Не разумее маўчаньня. Хоча, каб усё было на паверхні, яўным, бачным, наглядным, расшыфраваным. Калі хтосьці маўчыць, трэба «раскусіць яго», калі не раскусваецца, дык трэба нешта прыдумаць, каб стварыць уражаньне, што таямніца расшыфравана. Вось і паўстаюць у выніку бязглуздыя historical fictions, тыпу «Коду да Вінчы», аўтары каторых спаганяюць у свае кішэні велізарныя грошы, эксплюатуючы прагу людзей «нарэшце адкрыць таямніцу».

А таямніцу Хрыста не адкрыў ні Браўн са сваім «кодам», ні Мэл Гібсан са сваімі «Жарсьцямі Хрыстовымі». Першы выявіў сябе як прыхільніка «тэорыі змовы», а другі ўразіў сваім наіўна-літаральным трактаваньнем Пісаньня. Можа, варта, каб і адзін, і другі пачулі словы агностыка Вітгенштайна: «Чаго немагчыма сказаць, тое трэба маўчаць».

Усім сваім нутром салідарны з паставай айца Завальнюка, які распачаў галадоўку супраць паказу фільму «Код да Вінчы», падтрымліваю захады Каталіцкай і Праваслаўнай цэркваў супраць прапаганды «Коду да Вінчы» і заклікаю байкатаваць паказы такога тыпу.

Зусім не таму, што гэты фільм абражае мае рэлігійныя пачуцьці. А таму, што ён абражае чалавечыя пачуцьці Хрыста.

Іншы погляд — у артыкуле Віталя Тараса «Зламаны код».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына8

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Нямізе падлетак перабягаў дарогу і трапіў пад машыну3

У Горках правялі спаборніцтвы па трактарным біятлоне1

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі1

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ6

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына8

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць