Свет3636

Латвія распавяла, як дзейнічаць жыхарам краіны ў выпадку нападу Расіі

Міністэрства абароны Латвіі падрыхтавала папраўкі да закона аб нацыянальнай бясьпецы, у якіх пералічаны абавязкі грамадзян у выпадку вайны або ўзброенага ўварваньня.

Новы пункт закон прадугледжвае, што ў выпадку вайны ці ўварваньня праца дзяржаўнай сыстэмы абароны абапіраецца на прынцыпах усёабдымнай абароны, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на агенцтва LETA.

Кожны грамадзянін Латвіі абавязаны супрацьстаяць агрэсару ўсімі даступнымі сродкамі, аказваць неабходную падтрымку Нацыянальным узброеным сілам, органам дзяржкіраваньня, установам дзяржкіраваньня, узброеным сілам NATO або ЭЗ і іх падразьдзяленьням.

Таксама кожны грамадзянін абавязаны выконваць патрабаваньні мабілізацыі і заданьні адказных органаў, праяўляць грамадзянскі супраціў, адмаўляцца ад супрацоўніцтва зь незаконнымі ўладамі і ўзброенымі падразьдзяленьнямі агрэсара, ад удзелу ў незаконных выбарах і рэфэрэндумах.

Грамадзяне маюць права падтрымліваць рух супраціву і яго ўдзельнікаў, усімі магчымымі сродкамі супраціўляцца незаконнай уладзе і ўзброеным падразьдзяленьням агрэсара, займацца сабатажам і шкодніцтвам з мэтай нанясеньня шкоды агрэсару.

Таксама грамадзяне маюць права на ўзброены супраціў, выконваючы нормы міжнароднага права. Папраўкі павінны быць яшчэ разгледжаны ўрадам і прыняты Соймам.

Каментары36

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант14

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адрэагаваў на авіяўдары Ізраіля па Іране2

У Маскве знайшлі 69-гадовага беларуса, які быў у рабстве ў «працоўным доме»26

У ходзе ўдараў Ізраіля, меркавана, загінуў начальнік Генштаба арміі Ірана1

Беларус Аляксей Шпілеўскі ўзначаліць расійскі «Пары НН» замест Віктара Ганчарэнкі2

Вярхоўны лідар Ірана пагражае Ізраілю наступствамі4

У акупаваным Крыме гучалі шматлікія выбухі

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана32

У Малі знайшлі сетку турмаў «Вагнера» з сотнямі зняволеных

У Варшаве затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку Інтэрпала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант14

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць