Грамадства2121

Бухвостаў пра «рэгнумаўца» Паўлаўца: «Ён не беларусафоб, нават у БНФ быў!»

Кіраўнік незарэгістраванай Партыі працы Аляксандр Бухвостаў — адзін з тых, хто прыйшоў на суд па справе «рэгнумаўцаў». Абвінавачаны Юрый Паўлавец быў сябрам гэтай арганізацыі.

Аляксандр Бухвостаў. Фота udf.by.

«Юра ў партыі быў ад самага пачатку, калі мы яшчэ працавалі на Уладзіміра Ганчарыка. Тады ў партыю прыйшло шмат моладзі, у тым ліку з БДУ, каб удзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі.

Паўлавец — сябра нашага прафсаюза, у БДУІРы ёсць невялікая прафсаюзная суполка, дзе ён быў. Увесь час мы з ім супрацоўнічалі. Калі партыю ў 2004 годзе закрылі, то мы стварылі арганізацыйны камітэт па рэгістрацыі. Дык вось тады Паўлавец быў сябрам рады партыі.

Чытайце таксама: У Мінску судзяць аўтараў «Рэгнума» — ім пагражае да 12 гадоў зняволення АНЛАЙН

Калі нехта чытаў артыкулы, то не пабачыць там нічога прарасійскага! Гэта такія пошукі ідэнтычнасці, погляд гісторыка на сітуацыю. Кожны мае права на сваё меркаванне, асабліва спецыялісты. Гэта навуковая дыскусія, якой надалі афарбоўку русафобіі, ці, наадварот, нападак на беларускую ідэнтычнасць.

Юрый Паўлавец з адвакаткай Хрысцінай Марчук. Фота Сяргея Гудзіліна.

Тое, што я пабачыў на працэсе, гэта ком, які павінен апраўдаць расправу над свабодай слова. Я толькі так расцэньваю. Я неяк казаў Валерыю Карбалевічу, што ў ягоных артыкулах меней крытычных ацэнак, чым у Паўлаўца.

Канечне, у сваіх публікацыях Паўлавец закранаў палітыку кіраўніцтва краіны. Гэта камусьці не спадабалася, пасля чаго і пачаўся працэс.

А тое, што ёсць прарасійскія сродкі масавай інфармацыі, ёсць і іншыя. Розныя ёсць. Галоўнае, каб у нас была дэмакратыя, свабода слова. Як казаў Вальтэр: «Я ні згодны ні з адным словам, якое вы кажаце, але гатовы памерці за ваша права гэта гаварыць». Гэта ісціннадэмакратычны падыход.

Я асуджаю апазіцыйны падыход, калі не разабраліся ў гэтай сітуацыі, але ўжо бачаць у справе нейкую беларусафобію… Дарэчы, Паўлавец быў сябрам БНФ раней. Ён па нацыянальнасці беларус. Смешна яму закідваць беларусафобію. Ён гісторык, які спрабуе даць ацэнку адносінам між нашымі краінамі.

Я гатовы абараняць Паўлаўца. Мы з Сяргеем Калякіным [лідар партыі «Справядлівы свет» — «НН»] напісалі заяву ў Мінскі гарадскі суд, каб звярнуць увагу, што ідзе парушэнне свабоды слова».

Каментары21

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе13

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт у Расіі экстранна сеў праз недахоп паліва. Ён ляцеў праз Казахстан з-за беспілотнікаў6

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці38

У Беларусі патаннелі бульба і морква

Бяляцкаму ў ЗША ўручылі медаль за служэнне дэмакратыі3

Што за будынак з'явіўся за гандлёвым цэнтрам «Мома» ў Мінску?

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА28

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны14

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе13

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць