Нерухомасць2020

«Шчасце раздаюць!» — як беларусы набываюць кватэры, дзеля якіх два тыдні начавалі на марозе

Працягваецца продаж кватэр у доме ў сталічным раёне Навінкі. Невысокія цэны ($620 за метр) ператварылі продаж у сапраўднае рэаліці-шоу. Праўда, хутчэй сумнае, чым вясёлае.

Месяц таму з’яўленне ў продажы танных кватэр у сталіцы скончылася скандалам. Мінчукоў, якія самаарганізоўваліся і чакалі ў чэргах па некалькі гадоў, пасунулі тыя, хто проста прыйшоў і стварыў жывую чаргу непасрэдна на ганку Упраўленнем капітальнага будаўніцтва Цэнтральнага раёна.

19 снежня на продаж выставілі яшчэ 39 кватэр. Але цяпер тыя, хто вёў спісы, увогуле не прыйшлі. А жывая чарга, па словах пакупнікоў, пачала фарміравацца аж за 2 тыдні да дня продажу.

Раніцай 19 снежня пад дзвярыма УКБ стаіць натоўп. Агулам чалавек 50-60: у доўгачаны дзень продажу многія прыходзяць сем’ямі. Людзі кажуць: «Чаму так шмат народу? А гэта група падтрымкі».

Увесь час, пакуль будучыя пакупнікі чакалі на ганку, каля іх дзяжурылі невялікія «атрады» з мужчын — на ўсякі выпадак. Магчымасць купіць новае жыллё ў сталіцы амаль на 20 тысяч танней за рынкавыя кошты выпадае рэдка, і людзі былі гатовыя адстойваць яшчэ не аплачаныя, але ўжо «свае» квадратныя метры.

Але калі яшчэ за дзень да пачатку продажу адчувалася нервовасць, то ўжо 19 снежня натоўп быў настроены больш пазітыўна.

«Ну проста мы 2 тыдні на марозе дзяжурылі, вось людзі і шалелі, - тлумачыць адна з жанчын. Ля дзвярэй УКБ — яе муж. Пара збіраецца набываць двухпакаёўку.

«Я і сама стаяла тут, мяняліся з мужам — па 12 гадзін. Машына была, але доўга ў ёй не пасядзіш, раптам хто прыйдзе ў чаргу», — кажа жанчына.

Але калі кватэр усяго толькі 39, навошта тут столькі народу?

«Мы группа падтрымкі» ці «Мы — маржы, гартуемся», — коратка і неахвотна адказваюць замёрзлыя мужчыны. Некалькі чалавек нават становяцца наўпрост перад ганкам і счапляюць рукі, нібыта чакаючы штурму, але дарма — ніхто прарывацца не збіраецца, сёння тут усе свае.

«Мы пакуль сядзелі пад дзвярыма гэтыя дні, нават пасябравалі, - пасміхаецца адна з жанчын. — Некаторыя шчыра прызнаваліся, што будуць набываць 2 кватэры — ну і ладна, што ж зробіш. Але такіх не шмат, чалавекі 3-4».

Цяпер зрабілі высновы і ў УКБ. Прадстаўнік установы перад тым, як запускаць людзей, выйшаў на ганак, патлумачыў, што запускаюць па адным кліенце, пасля ахоўнік выводзіць чалавека і запрашаюць наступнага. Для дакладнасці ва УКБ перадалі спіс тых, хто стаяў у чарзе.

Навіну пра тое, што «першы пайшоў!», натоўп сустракае ўсмешкамі і апладысментамі.

«Шчасце раздаюць! — смяецца адзін з мужчын. — За нашыя ж грошы!»

Праўда, нават шчаслівыя і задаволеныя людзі, якія выходзяць з УКБ, каментаваць нічога не хочуць. «Двухпакаёўку ўзяла, 67 метраў!» — радасна паведамляе сваякам жанчына, яе абдымаюць сваякі. Аднак з журналістамі будучыя жыхары Навінак вырашаюць усё ж не гаварыць.

Пакуль на ганку УКБ людзі з натоўпу радуюцца адзін за аднаго і нецярпліва чакаюць сваякоў, якіх адправілі пісаць заяву, ля чорнага ўваходу ў будынак дзяжурыць адзінокі малады чалавек. Прадстаўляецца Сашам.

«Я кватэру не атрымаю, не было магчымасці ў гэты раз дзяжурыць у чарзе. А тут, пад чорным уваходам, я стаю з прынцыпа — не хачу, каб хтосьці атрымаў на халяву хату. Бо ў мінулы раз я сам бачыў, як гэтыя дзверы адкрылі, запусцілі дваіх без чаргі і пасля людзям не хапіла кватэр, — сцвярджае Саша.

Сашу 25 гадоў, у яго 3-месячнае дзіця. Ён плануе ў наступны раз паспрабаваць набыць кватэру ў Навінках. А пакуль што хлопец дзеліцца сваімі меркаваннямі.

«Спісы — нелегальныя. Справа з гэтымі спісамі ўвогуле дайшла да міліцыі, да АБЭЗу — бо як яны даведваліся пра продаж кватэр, раней, чым яго абвяшчалі? — задаецца пытаннем Саша. — Увогуле ў нас праблемы з заканадаўствам. Калі ў краіне праблемы з жыллём, з коштамі на рынку, то чаму не ўвесці закон — набыў кватэру і ўсё, у наступныя 5 гадоў не маеш права набыць другую. Я б падтрымаў такое рашэнне — бо перакупшчыкаў машынаў заканадаўча абмяжоўваюць. Чаму не абмежаваць перакупшчыкаў жылля?»

Каментары20

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў20

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

За 2025 год беларусы атрымалі 152 тысячы шэнгенскіх віз1

Масквічы падтрымалі беларуса-дырыжора, якому трэба было здаваць іспыт у пустой зале Гнесінкі. Быў аншлаг!18

У Мінску стартуе марафон стрытфуду

Варшаўскі бар-шоп WIN з беларускімі каранямі трапіў у гід «Мішлен»

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь7

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы4

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў20

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць