Навука і тэхналогіі

Сонечныя панэлі з жывых цыянабактэрый надрукавалі на звычайным прынтары

Цыянабактэрыі жывуць на Зямлі каля мільярда гадоў і ўмеюць вырабляць для сябе ежу з дапамогай фотасінтэзу. Яны паглынаюць святло, ператвараючы яго ў энергію. Гэтую іх здольнасць вырашылі выкарыстаць навукоўцы для стварэння маленькіх сонечных біяпанэляў, здольных сілкаваць невялікія прылады, паведамляе партал futurism.com.

Спачатку з гэтых мікраарганізмаў зрабілі «жывое» чарніла, якім можна друкаваць з дапамогай звычайнага прынтара. Цыянабактэрыі не толькі змаглі выжыць у працэсе друку, але і неўзабаве пачалі вырабляць электрычнасць. 

Пра тое, каб замяніць друкаваным «жывым» чарнілам звычайныя сонечныя панэлі, гаворкі не ідзе, але такія біяпанэлі можна выкарыстоўваць для сілкавання маленькіх гаджэтаў, якія не патрабуюць вялікай колькасці энергіі.

Для іх вытворчасці не патрабуецца дарагіх матэрыялаў і тэхналогій, яны могуць быць аднаразовымі, працаваць у цемры, выпрацоўваючы электрычнасць з малекул, якія ўтварыліся на святле, а яшчэ такія «батарэйкі» гніюць, таму іх можна выкарыстоўваць без шкоды для навакольнага асяроддзя.

У якасці аднаго з варыянтаў прымянення распрацоўшчыкі прапанавалі забяспечваць такімі панэлямі біясэнсары для маніторынгу ўзроўню цукру ў крыві пацыентаў з дыябетам: для гэтых мэтаў хопіць невялікага аркуша сонечнай біяпанэлі памерам з далонь.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС9

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Лукашэнка прывёз аманскаму султану ліст ад свайго бацькі11

Для абароны амерыканскай авіябазы ў Саудаўскай Аравіі разгарнулі ўкраінскую антыдронавую сістэму1

«Хочам бачыць добрую волю і з іншага боку». Прэм'ерка Літвы сказала, калі палепшацца адносіны з Беларуссю7

Як прайшла Радаўніца ў вёсках, закінутых пасля чарнобыльскай катастрофы ФОТЫ5

На Брэстчыне па Мухаўцы пусцяць «Канарэйку»

З’явіўся новы рэйтынг беларускіх гарадоў — вось як выглядае топ-208

У Мінску жанчына паверыла махлярам, а не ChatGPT1

У Баранавічах адразу пасля нараджэння загінула немаўля1

Андрэй Саннікаў лічыць сябе «былым прэзідэнтам-электам»33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС9

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць