
ЗША зрабілі «дурасць», аказваючы фінансавую дапамогу Пакістану, напісаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у твітары.
«Злучаныя Штаты па дурасці перадалі Пакістану больш як $ 33 млрд фінансавай дапамогі за апошнія 15 гадоў. У адказ яны не далі нам нічога, акрамя хлусні і падману, лічачы нашых лідараў за дурняў. Яны гарантуюць бяспеку для тэрарыстаў, на якіх мы палюем у Афганістане, і амаль нам не дапамагаюць. Больш гэтага не будзе!» — напісаў ён.
Раней дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан заявіў, што Пакістан павінен перагледзець сваю палітыку ў дачыненні да тэрарызму. У адваротным выпадку Вашынгтон пазбавіць гэтую краіну статусу аднаго з сваіх саюзнікаў, папярэдзіў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства ЗША ў канцы жніўня.
Паводле яго слоў, у ЗША ведаюць пра тое, што тэрарысты атрымліваюць прытулак у Пакістане, дзе плануюць свае набегі на амерыканскіх вайсковых і службовых асоб ЗША.
-
Іранскія дзяржаўныя СМІ ўпершыню паказалі разбураную рэзідэнцыю Хаменеі пасля ўдару ЗША і Ізраіля ВІДЭА
-
У Польшчы расіяніну, які выдаваў сябе за апазіцыянера, далі сем гадоў калоніі за працу на ФСБ. Яго жонка таксама атрымала тэрмін
-
У ЕС зацвердзілі новыя правы авіяпасажыраў. Шмат чаго вы даўно чакалі
Каментары