Эканоміка11

У Беларусі распрацоўваюць механізм работы дэпазітна-закладной сістэмы звароту тары

У Беларусі пачалася распрацоўка механізму функцыянавання дэпазітна-закладной сістэмы звароту тары. Пра гэта БелТА паведаміў начальнік аддзелу вадаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі і добраўпарадкавання ўпраўлення камунальнай гаспадаркі Мінжылкамгаса Арцём Шкрыль.

Дэпазітна-закладную сістэму звароту тары плануецца ўкараніць да 2020 года. Новы механізм закранае інтарэсы шырокага кола суб'ектаў: вытворцаў напояў, аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання. Для выпрацоўкі аптымальнага варыянту яе функцыянавання створана міжведамасная рабочая група, у складзе якой прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, бізнэсу, ГУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў».

«У цяперашні час пачалася распрацоўка базы дадзеных аб наменклатуры, матэрыяльных і фінансавых плынях спажывецкай упакоўкі, неабходных нарматыўных прававых актаў і ў цэлым механізму ўзаемадзеяння суб'ектаў. Пасля завяршэння гэтых этапаў магчымая праца з патэнцыяльнымі інвестарамі. У першым квартале 2018 года праекты дакументаў будуць унесены на разгляд членам рабочай групы», - распавёў Арцём Шкрыль.

Укараненне дэпазітна-закладной сістэмы звароту тары прадугледжвае Нацыянальная стратэгія па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адкідамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі на перыяд да 2035 года, каардынатарам якой з'яўляецца Мінжылкамгас. Новаўвядзенне заснавана на эканамічным стымуляванні спажыўца вярнуць выкарыстаную ўпакоўку. Купляючы тавар ва ўпакоўцы, спажывец выплачвае за яе залог, а пры вяртанні пустой упакоўкі ў тараматы сума гэтага закладу яму вяртаецца. Мяркуецца, што за кошт гэтага механізму ў паўторную перапрацоўку будзе вяртацца да 80—90% выкарыстанай упакоўкі. Дэпазітна-закладная сістэма паспяхова функцыянуе ў многіх еўрапейскіх краінах.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі кватэру затапіла?2

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць