Раство стала не святам, а трагедыяй для брэсцкай сям’і.
Уначы на 8 студзеня пачаўся пажар у трохпакаёўцы шматкватэрнага дома. Гаспадар кватэры, 55-гадовы мужчына, пакінуў памяшканне разам з 23-гадовай дачкой. Калі на месца прыехалі ратавальнікі, яны знайшлі мужчыну і дзяўчыну на лесвіцы. Яны атрымалі нязначныя апёкі і атручанне.
Але 54-гадовая жонка гаспадара засталася ў кватэры. Жанчына загінула.
Прычыны пажара высвятляюцца. Асноўныя версіі: неасцярожнасць пры курэнні ў памяшканні ці парушэнні пры карыстанні электрычнасцю.
Каментары