Ежа55

У Мінску на паўдня адкрыюць рэстаран са сняданкамі па 5 рублёў — меню

Першы рэстаран у фармаце pop-up — «з’явіўся і знік» — запрацуе ў сталіцы 25 студзеня. У наведнікаў будзе ўсяго адзін дзень, дакладней, час да абеду, каб пакаштаваць дзевяць лёгкіх сняданкаў. У 9.00 ёгурт-бар адкрыецца, а ўжо ў 14.00 — назаўжды зачыніцца, таму столікі лепш браніраваць загадзя. Любы сэт плюс кава ці гарбата з малінавым варэннем і лёгкі ёгурт «Актывія» будуць каштаваць роўна 5 рублёў.

Бонус: падчас сняданку можна будзе пагутарыць з гімнасткай Мелітай Станютай, мастакамі Нікай Сандрас і Міцем Післяком, бізнэсоўкамі Святланай Зэрэ і Юліяй Кур’ян. Усе яны адгукнуліся на прапанову правесці час з наведнікамі ёгурт-бара, бо самі ўпэўненыя, што рэгулярна снедаць — гэта карысна і зусім не складана.

Стваральнікі аднадзённага рэстарана арганізуюць барную стойку з кактэйлямі і падрыхтуюць дзясятак столікаў для паўнавартаснага, але лёгкага і хуткага сняданку. Абяцаюць, што ежу прынясуць за 5 хвілін, а ўвесь сняданак зойме не больш за паўгадзіны. Зарэзерваваць столік можна тут.

Наведнікам прапануюць пакаштаваць сняданкі, якія звычайна сабе гатуюць беларускія зоркі. 

Салата з садавінай Святланы Зэрэ

Долькі марынаванага персіка і кавалачкі печыва з мядова-ёгуртавай запраўкай і лісцікамі мяты.

Брускета Юліі Кур'ян

Хрумсткі пшанічны хлеб з саломкай са свежага агурка і вяндліны, запраўлены ёгуртам з зернямі гарчыцы і арэхамі.

Мюслі Меліты Станюты

Злакавыя мюслі, запраўленыя ёгуртам з кавалачкамі саспелай хурмы.

Тосты Машы Пагарэлавай, Паліны Краўцовай і Сандры Бондар

Салёна-салодкая пара тостаў: з лустачкамі астуджанага ласося на лістах салаты пад ёгуртава-травяной запраўкай і з бананава-ёгуртавай запраўкай з міндалём і шакаладам.

Вафлі Нікі Сандрас

Лёгкія вафлі з мядова-ёгуртавай праслойкай, кавалачкамі сакавітай грушы і рэзкай затаўкай.

Смузі Аляксандры Віторскай, Карыны Момат і Яўгеніі Цюленевай

Здробненыя кавалачкі банана, мюслі і лясныя ягады, аб'яднаныя ёгуртам і ўзбітыя ў густую пену.

Шматкі з ёгуртам і амерыкана Аляксандра Чарнухі, эспрэса Сяргея Маліноўскага або капучына Ганны Яфрэменка

Аўсяныя шматкі з садавіной, ёгуртам і яблычна-арэхавым топінгам з цынамонам.

Сняданак вегетарыянца Міці Післяка

Долькі цукіні на свежым багеце ў ёгуртавай чылі-запраўцы.

Мода на ўстановы аднаго дня прыйшла з ЗША. Гэта можа быць не толькі рэстаран, але і, напрыклад, брэндавая крама, што раптоўна з’яўляецца ў абсалютна нечаканым месцы. Для аднадзённай установы як правіла абіраюць незвычайную канцэпцыю: у меню можа быць адна, але незвычайная страва, замест шэф-повараў — вядомыя артысты ці, як у выпадку з ёгурт-барам «Актывія», удзельнікі руху #завтракатьлегко, якія агітуюць рэгулярна снедаць.

Першай пра свой ідэальны сняданак пад гэтым хэштэгам у сацсетках распавяла Таццяна Кір’янава, аўтарка фудблога. Яна і стала кулінарным кансультантам pop-up бара «Актывія».

«Рэакцыя ў сацыяльных сетках паказвае, што шмат людзей упэўненыя: снедаць — сапраўды лёгка і карысна. Мы хочам нагадаць, як важна есці раніцай, і зрабіць зноў папулярным тое, пра што мы чамусьці забываем так часта ў ранішняй спешцы. Дарэчы, ёсць цікавая статыстыка: каля 25 адсоткаў мінчукоў не снедаюць. Хоць вядома, што менавіта рэгулярны сняданак дае нам добрае самаадчуванне і лёгкасць на працягу дня, — тлумачыць ідэю аднадзённага ёгурт-бара яго арганізатарка, прадстаўнік брэнда «Актывія» Аляксандра Харольская.

Рэстаран будзе працаваць адзін дзень на першым паверсе гандлёвага цэнтра «Галерэя Мінск».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд28

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Усе навіны →
Усе навіны

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры6

У Полацку пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Палату1

Папугай зляцеў ад гаспадароў у Лагойскім раёне. Яго бачылі ў Мінску2

Ці варта дзецям карыстацца ChatGPT? Разважае сузаснавальнік EPAM Леанід Лознер1

Пуцін накіраваў сваю яхту на поўнач — у Мурманск4

NASA запусціла робата, каб паспрабаваць адсунуць каштоўную касмічную абсерваторыю далей ад Зямлі

Беларус напаў з нажом на расійскага паліцэйскага, які сабраўся затрымаць яго за нелегальнае знаходжанне ў краіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд28

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць