Навука і тэхналогіі22

Як прадпрымальнік выкарыстоўвае цяпло ад майнінгу крыптавалюты для вырошчвання рыбы і раслін

Прадпрымальнік з Канады вырашыў выкарыстоўваць цяпло, якое выпрацоўваецца падчас майнінгу крыптавалюты, для вырошчвання раслін і рыбы. Гэтае цяпло дазваляе яму дасягаць тэмпературы, патрэбнай для добрага існавання сістэм.

Фота гэтае і ніжэй: cbc.ca

Брус Хардзі, прадпрымальнік з Манітобы, валодае 30 майнінгавымі ўстаноўкамі (цэлая майнінгавая ферма!), размешчанымі ў доме-ангары плошчай амаль 2000 м². Цяпло, якое выпрацоўваецца майнінгавымі ўстаноўкамі, цыркулюе па будынку і выкарыстоўваецца для вырошчвання раслін і рыбы.

На першым паверсе размешчаныя рэзервуары, у якіх жыве каля 800 арктычных гальцоў — рыбы сямейства ласасёвых. Вада, у якой жывуць рыбы, становіцца вельмі добрым угнаеннем.

Націскаючы кнопку, Хардзі перанакіроўвае багатую нітратамі ваду на харчаванне салаты, базіліка і прарошчанага ячменю. Апошні выкарыстоўваецца ў якасці корму для рыб.

Акрамя ўсяго іншага, Хардзі з'яўляецца прэзідэнтам Myera Group — кампаніі, мае на мэце стварэнне інавацыйнае і ўстойлівае сістэмы вытворчасці ежы, папулярызуючы яе па ўсім свеце. Таму тое, што ён стварыў ва ўласным доме, — толькі пачатак рэвалюцыі ў жывёла- і раслінагадоўлі, лічыць прадпрымальнік. 

Хардзі адзначыў, што праект пакуль знаходзіцца ў зачаткавым стане, бо толькі чвэрць другога паверха будынка занята майнінгавым абсталяваннем і плантацыяй. Акрамя таго, Хардзі паведаміў, што яго праектам зацікавіліся кітайскія інвестары і аўстралійскія даследчыкі. 

Каментары2

Цяпер чытаюць

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка5

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве на дах дома паставілі ЗРК «Панцыр»7

Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі16

Вольга Такарчук выказалася пра Ціханоўскага: «Ён знік, таму што тут абасраўся. І трэба было неяк ратаваць сітуацыю»56

Мінскі каршэрынг прапанаваў легендарную «капейку»5

Зяленскі назваў масіраваную атаку на Пецярбург адказам на адмову завяршыць канфлікт паміж Расіяй і Украінай2

На вайне ва Украіне паранілі палітыка, экс-дэпутата Алега Цягнібока

Беларускамоўнага шматдзетнага бацьку з Мінска судзілі па палітычнай крыміналцы4

У Гомелі беларуса асудзілі, імаверна, па новай справе «рэйкавых партызанаў»

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка5

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць