Супрацоўнікі Мазырскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету зафіксавалі факт масавай гібелі рыбы ў сажалцы, размешчанай паблізу жывёлагадоўчай фермы, паведамляе тэлеканал «Мазыр».
Кошт рыбы і шкода, наробленая навакольнаму асяроддзю, у суме склалі амаль 150 тысяч беларускіх рублёў.
На сажалцы, размешчанай паблізу малочнатаварнай фермы ў Хойніцкім раёне, ўсплылі 6 тысяч карасёў. Інспектары аховы жывёльнага і расліннага свету лічаць, што прычына гібелі ў тым, што водны аб'ект быў забруджаны сельгаспрадпрыемствам. Узяты пробы вады. На дадзены момант праверку праводзяць праваахоўныя органы.
-
Улады абяцаюць кампенсацыю жыхарам з Жукоўскага, якіх заліло праз прарыў трубаправода
-
«Дапамажыце, маю маму забіваюць!» 11‑гадовая дзяўчынка патэлефанавала ў міліцыю падчас сваркі бацькоў
-
«З вадой ляцела каменне. Усе падлогі затапіла». Як выглядае кватэра на Жукоўскага, у якой вадой выбіла вокны ВІДЭА
Каментары