Музыка22

Гурт заснаваў водаправодчык, назвалі паводле Дастаеўскага, альбом паляцеў у космас… Топ-7 фактаў пра «ВВ»

16 лютага культавы ўкраінскі гурт «Воплі Відаплясава» завітае ў Мінск з настальгічна-футурыстычным шоу «XX Rockів альбом». Канцэрт пройдзе ў канцэртнай зале «Прайм Хол» (пр.Пераможцаў, 65) і будзе прысвечаны 20-годдзю альбома «Музіка». 

Напярэдадні гэтага свята музыкі, энергіі і выдатнага настрою згадаеі некалькі рэдкіх фактаў пра гурт «Воплі Відаплясава» і яго творчасць, якія, магчыма, стануць для вас адкрыццём.

1. Гурт стварыў водаправодчык

Пры ўсёй фенаменальнасці «ВВ», ніхто з заснавальнікаў гурта не меў музычнай адукацыі. Проста аднойчы травеньскім днём у сценах кіеўскага Політэхнічнага інстытута два чалавекі, вадаправодчык Юрый Здарэнка і Аляксандр Піпа стварылі групу і шукалі вакаліста. А Алег Скрыпка, у сваю чаргу, шукаў месца для прыкладання сваіх талентаў. Так усё і склалася.

Першыя песні гурт запісваў на кухні Здарэнкі на самы звычайны магнітафон «Маяк».

2. Назва «Воплі Відаплясава» — з Дастаеўскага

Назву гурт узяў у класіка рускай літаратуры Фёдара Дастаеўскага. У яго аповесці «Сяло Сцяпанчыкава і яго насельнікі» быў персанаж, лёкай Відаплясаў, які называў свае опусы «воплямі»…

3. Першы ганарар ВВ быў 30 рублёў

1987 год стаў для гурта лёсавызначальным: адбыўся іх першы публічны выступ на фестывалі кіеўскага рок-клуба. І адразу ж — перамога ў намінацыях «Гурт года» і «Песня года» — «Плач Яраслаўны». За прэміяльныя 30 рублёў музыкі гэта і адсвяткавалі.

4. Першы альбом ВВ быў запісаны выпадкова

У 1991 годзе «Воплі Відаплясава» выступілі на міжнародным фестывалі ў Францыі. Там жа быў выпадкова запісаны іх першы альбом «Або Або». Проста французскі гукааператар уставіў у канцэртны пульт бытавую касету Maxell і зрабіў запіс. А ў 1995-м французская публіка залы Sentier des Halles стоячы апладыравала гурту 15 вечароў запар.

5. Альбом «Музіка» паляцеў у космас

Альбом «Музiка» з песняй «Весна» прынёс гурту тры ўзнагароды на фестывалі «Таўрыйскія гульні» і паляцеў у космас у 1997 годзе з першым украінскім касманаўтам Леанідам Кадзенюком. А відэакліп на песню «Весна» з гэтага альбома — нязменны фінальны нумар ўсіх канцэртаў «ВВ» — стаў першым украінскім відэа ў ратацыі расійскага MTV.

6. У гонар ВВ названая зорка

Гэта адбылося ў 2002-м. Сусветны камітэт космасу назваў зорку ў сузор'і Ліра ў гонар гурта - Vоплi Viдоплясова.

7. Рэкорд альбома «Музіка» дагэтуль не пабіты

Альбом быў прададзены ва ўсім свеце тыражом больш за 1 мільён асобнікаў і да гэтага часу рэкорд не змог пабіць ніводзін калектыў на ўсёй постсавецкай прасторы.

А «ВВ» чакае мінчукоў і гасцей у «Прайм Холе» 16 лютага.

Квіткі можна купіць анлайн.

Ёсць і сюрпрызы для чытачоў НН. Заўтра — 13 лютага — апошні дзень конкурсу, які мы ладзім разам з «ВВ». Не прапусціце!

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая патлумачыла, што азначае яе паручальніцтва за Пачобута5

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню30

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін31

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць