Тэсты8181

Кароткі ўрок беларускай лацінкі: правілы і ТЭСТ

Напэўна, вы чулі пра два асноўныя правапісы, на якіх пісаліся беларускамоўныя тэксты, — кірыліцу і лацінку. Першыя беларускія пісьмовыя помнікі, запісаныя кірыліцай, датуюцца 14-м стагоддзем. Лацінка пачала ўжывацца толькі трыма стагоддзямі пазней, разам з пашырэннем каталіцызму.

Лацінкай актыўна карысталіся пісьменнікі Ян Чачот, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч. На лацінцы выдавалася «Мужыцкая праўда» Кастуся Каліноўскага, часткова «Наша Доля» і «Наша Ніва».

Калі вы добра валодаеце правіламі беларускай лацінкі, можаце смела прапускаць далейшы тэкст ды пераходзіць адразу да тэсту ў канцы артыкула, дзе пакажаце найлепшыя вынікі. Калі мяркуеце, што варта ўзнавіць інфармацыю, то звярніце ўвагу на кароткія звесткі ніжэй.

Беларуская лацінка базуецца пераважна на польска-чэшскай пісьмовай традыцыі. За чатыры стагоддзі свайго існавання яна мела некалькі варыянтаў. Апошні з іх, афіцыйны, цяпер мы можам бачыць на гарадскіх указальніках ды схемах мінскага метро. Ён быў прыняты ў 2009 годзе беларускай Акадэміяй навук ды зацверджаны ААН. Гэты варыянт мае пэўныя адрозненні ад больш звыклага лацінічнага правапісу, што ўжываецца з першай паловы ХХ стагоддзя. У новым варыянце НАН, напрыклад, упершыню ўведзены апостраф, прычым літара j пасля яго нікуды не прыбралася, таму дарэчнасць апострафа выклікае пытанні. Літара Ll, што ў класічнай лацінцы апрыёры абазначае мяккі гук (цвёрды — Łł), і без таго адметная сваёй вышынёй у напісанні, у версіі НАН набывае яшчэ і крэску над сабой, для пазначэння мяккасці.

Многія беларусы, лаяльныя да лацінічнага правапісу, лічаць нязручнымі падобныя новаўвядзенні ды карыстаюцца звыклым варыянтам, што рэфармаваўся цягам першай паловы ХХ стагоддзя. Дагэтуль той варыянт лацінкі застаецца найбольш папулярным як сярод пісьменнікаў (напрыклад, рэгулярна лацінкай выдае свае кнігі Уладзімір Арлоў), так і сярод звычайных карыстальнікаў сацыяльных сетак. Ніжэй прыведзеныя асноўныя правілы дадзенага варыянту беларускай лацінкі.

Рысачкі над некаторымі літарамі па-разумнаму завуцца:
ˇ — гачык; ´ — акут; ˘ — брэвэ.

Што варта памятаць:

1. Мяккасць перад галоснымі пазначаецца літарай і, якая не вымаўляецца:

Nia viečna ŭsio pad miesiaca siarpom (U. Karatkievič).

2. Мяккасць у іншых пазіцыях пазначаецца акутам над літарай:

Chtoś pracuje kožny dzień, kab hety dym nikoli nie źnikaŭ (L. Volski).

3. L у разгляданым намі варыянце лацінкі абазначае мяккі гук. Цвёрды [л] перадаецца праз літару Ł(ł):

Kali łaska! — našaj rodnaj movy ščyryja j vietlivyja słovy (P. Broŭka).

4. Е, ё, ю, я ў пачатку слова, пасля галосных і раздзяляльнага мяккага знака ці апострафа перадаюцца спалучэннем літар з j:

Jon jašče vierniecca (L. Volski, «Mroja»).

5. Там, дзе літара і абазначае два гукі, факультатыўна можа пісацца ji:

Kra(j)ina kryvavych daždžoŭ źbiraje svoj uradžaj (A. Dziemidovič).

6. Гук [ы] запісваецца лацінкай як y: 

Ty pomniš, biezumoŭna, i tuju noč, i toj nastroj (J. Taŭbin).

7. Шыпячыя гукі перадаюцца праз надрадковыя «гачыкі»: [ж] — ž, [ш]— š, [ч] — č:

A my, pad plašku harełki, užo piaty raz abirajem Łukašenku (Vožyk).

8. [Х] перадаецца спалучэннем літар:

Chto natchnić mianie na śmierć? (A. Sys).

9. Літара h служыць для перадачы фрыкатыўнага [г]: 

Hraj, hukaj viasny zialonaj ciopłaj čary (S. Michałok).

10. Там, дзе літара г абазначае выбухны гук [г’], можа пісацца G:

Mazgi možna vynieści nia tolki kulaju (IQ48).

11. Гукі [дз] і [дж] у лацінскім варыянце таксама ўяўляюць сабой дыграфы dz і dž, а [ддз] — спалучэнне трох літар ddz: 

Dzie toj adkaz, siabra, nam adšukać? (B. Dylan, pierakład S. Bašłykieviča).

12. Гук [ў] перадаецца пры дапамозе лацінскай ŭ з брэвэ над ёй: 

Ty skazaŭ mnie: «Daruj i byvaj», — i pajšoŭ baranić naš kraj (M. Aniempadystaŭ).

 А цяпер патрэніруемся

Пасля таго, як адкажаце, націсніце сінюю птушку справа.

Ці задаволеныя вы сваім вынікам? Пішыце ў каментарах! 

Карысныя спасылкі:

Каментары81

Цяпер чытаюць

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця8

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце прадаюць маленечкую аднапакаёўку, дзе пасля застануцца жыць маці і дачка. У чым прыкол?5

Беларускі акцёр праводзіць у Беластоку касцюмаваныя экскурсіі3

«Гуляйце ў відэагульні або будзеце тупымі!» Што за даследаванне працы мозгу так усхвалявала Ілана Маска3

Малады беларус не хацеў сядзець у Расіі за наркотыкі, таму прыдумаў, як хутка выйсці з калоніі — і выйшаў на ўкраінскія пазіцыі пад Пакроўскам4

Дзе працуюць новыя сваякі Ірыны Абельскай?8

Вайсковы дарадца Трампа параіў рыхтавацца да баявых дзеянняў на арбіце Месяца17

Памёр Васіль Жураўлёў

Набыццё беларусам газавага тэрмінала на Падляшшы выклікала трывогу палякаў, але спецслужбы далі дабро

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця8

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць