Бронзавы прызёр Алімпіяды-1998 Аляксей Айдараў патлумачыў, чаму падчас біятлоннага забегу з алімпійцамі Аляксандр Лукашэнка страляў не са становішча лежачы, як спартоўцы, а са спецыяльнага прыстасавання.

«Усё вельмі проста: прэзідэнт наш вельмі спартыўны, я з ім па спорце ўжо знаёмы вельмі даўно. І я ведаю, што ў яго праблема з каленам — я думаю, не трэба тлумачыць, што такое праблема з каленам для спартсменаў. І трэба было неяк выкручвацца з сітуацыі. Паставілі звычайны стол, на стол паклалі дыван, на дыван паставілі звычайную лаўку і зрабілі ўпор для стральбы», — расказаў Айдараў у эфіры АНТ.
Гімнастка Ксенія Санковіч удакладніла, што Лукашэнка трапіў 20 з 20, тады як сам Айдараў — былы прафесійны спартсмен — толькі 12 з 20.
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары